⚡️ Параф’янава (Докшыцкі раён Віцебскай вобласці)
Над мястэчкам Параф'янава ўзвышаецца касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Храм у стылі неабарока пабудавалі на сродкі вернікаў у пачатку XX стагоддзя на месцы драўлянага (тут гісторыя не новая). Будынак выглядае вельмі лёгка і паветрана – усё гэта дзякуючы багатаму карункаваму аздабленню. Тэрыторыя вакол касцёла – вельмі прыемная і дагледжаная, тут можна перавесці дух, разглядаючы вытанчаны дэкор. У 1956 годзе касцёл зачынілі (зноўку нічога новага) і зрабілі ў будынку склад спіртзавода. З 1989 года храм ізноў выконвае сваю асноўную функцыю – спраўна служыць вернікам.
⚡️ Што яшчэ паглядзець, калі вырушыш у Параф’янава? Шмат чаго! Вось тут у нас свежанькі прыгожы маршрут:
https://34travel.me/gotobelarus/be/post/marshrut-budslau-bel