Літва ўжо накіравала ў Брусель прапановы адносна пашырэння сектаральных санкцый супраць Беларусі. Як заявіў кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, гаворка можа ісці нават пра поўнае прыпыненне транзіту беларускага калію.
У сектаральных санкцый, якія былі ўведзеныя ў чэрвені, ёсць выняткі, праз якія толькі 20% беларускіх угнаенняў трапляюць пад іх. Калі Літва цалкам зачыніць мяжу для ўгнаенняў, Беларусі будзе складана знайсці іншыя парты, бо цяпер нават Расія вымушаная карыстацца партамі краін Балтыі: уласных магутнасцяў не хапае.