Навіна пра тое, што на мяжы Беларусі і Літвы загінуў грамадзянін Ірака, з'явілася менш за дзве гадзіны таму. Але ў @euroradio ужо ёсць да яе некалькі лагічных пытанняў.
- пра здарэнне паведамілі не афіцыйныя органы, а жоўты праўладны тг-канал, які спецыялізуецца на злівах. На сайце дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА навіна пра збітага іракца з'явілася ў 10:10 — аж праз 19 хвілінаў пасля таго, як пра яго напісалі "Жёлтые СЛИВЫ". Ні на сайце, ні ў тг-канале памежнага камітэта ніякай інфармацыі на гэты момант няма.
- адразу абвешчана, што гэта "жертва зверств литовцев на границе". А як жа іншыя версіі? Іракца маглі збіць свае, мог адбыцца канфлікт з мясцовымі жыхарамі. Калі інцыдэнт увогуле быў. Але іншых версій не дапускаецца. Гэта наводзіць на думкі, што ўкід робіцца з пэўнай мэтай.
- інфармацыя пра тое, як "незамедлительно" адрэагаваў на навіну Лукашэнка, з'явілася ў тг-канале "Пул Первого" ледзь не раней, чым сама навіна — на сайце БелТА. Розніца — усяго дзве хвіліны.
- няма ні фота, ні відэа з месца падзеяў. Між тым, сцвярджаецца, што хлопец перапоўз кантрольна-следавую паласу. То бок, сляды мусяць быць.
- літоўскія памежнікі кажуць, што пра інцыдэнт даведаліся з навінаў. Яны не атрымлівалі з беларускага боку ніякай інфармацыі пра нібыта збітага іракца.
- менш як праз паўтары гадзіны пасля паведамлення пра інцыдэнт ля амбасады Літвы ў Мінску з'явіўся пікет пад лозунгамі "Литва — концлагерь XXI века" і г.д. Супадзенне?