Прыйшоў першы ліст ад праваабаронцы Валянціна Стэфановіча: «Я ведаю, што адбываецца апошнімі днямі ў нашай краіне. Наш арышт з'яўляецца зразумелай з'явай у гэтай сітуацыі. Я настройваюся на вельмі доўгую разлуку са свабодным светам, але ўсё адно спадзяюся на лепшае. Усё пройдзе, пройдзе і гэта, і мы зноўку будзем разам», — паведамляе са спасылкай на супругу @viasna96.
Праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч былі ўзятыя пад варту 14 ліпеня. Іх абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" і ва "ўхіленне ад выплаты падаткаў".