Пасля ператрусу затрымалі блогерку Насту Пілюгіну і яе хлопца Уладзіслава Піртаня, паведамляе @viasna96. Гэта другое затрыманне дзяўчыны за дзень.
Першы раз Насту Пілюгіну затрымалі раніцай 29 ліпеня. Каля 11:00 яна выйшла з дому да машыны і перастала выходзіць на сувязь. З дапамогай праграмы “лакатар” яе хлопец убачыў, што яна недзе на завулку Казлова, дзе знаходзіцца Упраўленне КДБ па Мінску.
Пасля 17:00 Наста патэлефанавала свайму хлопцу Уладзіславу Піртаню і сказала, што едзе дадому. Але да іх прыйшлі сілавікі з ператрусам, пасля якога маладога чалавека таксама затрымалі. Прычыны пакуль невядомыя.