У “Нашай Нівы” з’явіўся новы сайт — nashaniva.com (пакуль працуе на тэрыторыі Беларусі без VPN).
“Як сказаў з-за кратаў наш галоўны рэдактар, нацыянальны брэнд павінен працаваць, таму што “Наша Ніва” — гэта не Марціновіч і Скурко, якіх кінулі ў СІЗА, гэта сотні тысяч чытачоў”, — піша рэдакцыя выдання.
Стары сайт nn.by ад 8 ліпеня заблакаваны Мінінфармам па патрабаванні Генпракуратуры. У той жа дзень былі затрыманыя некаторыя супрацоўнікі рэдакцыі.
28 ліпеня "нашаніўцам" Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко выставілі абвінавачанні — "нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў". Следства кажа, што яны плацілі камуналку па тарыфах для фізічных асоб, а не юрыдычных.