Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ) dan repost
Звяртаемся да апазіцыйных лідараў, грамадскіх актывістаў і ўсіх неабыякавых грамадзянаў з заклікам распачаць кампанію па правядзенні рэферэндума (у адпаведнасці з артыкулам 74 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь) аб выхадзе Рэспублікі Беларусь з так званай Саюзнай Дзяржавы.
Зразумела, што задача максімум — правядзенне такога рэферэндума і станоўыя вынікі галасавання па азначаным пытанні — выглядае нерэалізуемай у нашых умовах.
Аднак маюцца і іншыя ўзроўні:
сярэдні — а) збор падрэбнай колькасці подпісаў і б) адпраўка лістоў з прапановай арганізаваць рэферэндум у Палату Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі;
мінімальны — правядзенне гучнай інфармацыйнай кампаніі, якая станецца ясным сігналам для Крамля і мясцовых калабарантаў аб тым, што правесці фактычную анексію Рэспублікі Беларусь пад відам пераводу т. зв. "Саюзнай Дзяржавы" на "іншы ўзровень інтэграцыі" будзе няпроста.
На першы погляд можа паказацца, што падобныя дзеянні трэба было ажыццяўляць намнога раней, як мінімум з 2014 года, аднак многія прадстаўнікі народцы да 2014 года і нават пасля (як мінімум да дэвальвацыі ў снежні 2014) былі ярымі расія-філамі. Цяпер жа сітуацыя відавочна змянілася, і маніторынг рэакцыі на некаторыя навіны (напрыклад, прызначэнне Бабіча паслом у Беларусь) дае зразумець, што прарасійскіх настрояў у нашым грамадстве стала значна меней і глеба для азначанага рэферэндума адносна спрыяльная.
Такім чынам, трэба сабіраць усіх неабыякавых палітыкаў і актывістаў на сход для абмеркавання падрабязнасцяў кампаніі і пераходзіць да рэальных дзеянняў.