Чытаю-страдаю


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Kitoblar


Мімалётныя думкі па ходу чытання розных кніжак, пераважна белліту.

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Фактчэкінг узроўню “бог”.
Чайна М’евіль “Кастрычнік” - нонфікшн ад амерыканскага пісьменніка-фантаста, прысвечаны Кастрычніцкай рэвалюцыі.


што-та стала падванітоўваць ад кіберпанка, рашыў пачытаць Бачыгалупі “Вадзяны нож” (ён-та не пазіцыянуецца як чысты кіберпанк, але прыкметы ўсе ёсць - хай тэч, лоў лайф, злые карпарацыі і героі-псіхапаты) і што-та не ідзе зусім, усё здаецца другасным і ўжо сто разоў перажаваным (я чытаў раней ягоную ж “Завадную” і там было больш-менш свяжо, прынамсі, з-за месца дзеяння і канцэпцыі безпаліўнага свету, а тут апастылыя пейзажы кіберпанкаўскай амерыкі якія яшчэ ў “Нейраманце” надакучылі)


Зноў “Гульня ў Альбарутэнію” Рублеўскай. Зноў гістарычная памылка, якую можна было выправіць на стадыі рэдактуры, але пайшло ў друк - знакамітая “іспанка” пачала сваю хаду па планеце напрыканцы Першай сусветнай у 1918 годзе, а не на пачатку, як тут напісана. У 1914 годзе ніхто ні пра якую “іспанку” не чуў, як мы пра каранавірус ў 2018-м)


Накапілася ў мяне куча гістарычных прад’яў да рамана Людмілы Рублеўскай “Гульня ў Альбарутэнію” (і на скрыне далёка не першая). Па сюжэце там героі з нашага часу трапляюць праз пралом у 1933 год і нават забіраюць з мінулага чалавека - прафесара хіміі Скаловіча. Ну дык вось для спраўкі - сучасныя катэтары робяцца з полівінілхларыда, які вынайшлі яшчэ ў 1835 годзе, а масавая вытворчасць яго пачалася ў 1929-м. Так што нічога дзіўнага ў матэр’яле для хіміка з 1933 года не павінна было быць.
UPD. Ён там яшчэ і фланэлевую тканіну “не пазнае”, якую ў 16 стагоддзі вынайшлі, ну-ну.


Пра "Любіць ноч права пацукоў" - не разумею, як можна было называць "творам еўрапейскага ўзроўню" гэтую навелізацыю чарнушных частушак 1990-х і анекдотаў пра каляпад'ездных бабак, для каторых усе хлопцы - наркаманы, а дзяўчыны - прастытуткі, гэты зборнік самых чорных міфаў пра ромаў, сабраны ў лепшых традыцыях агітацыйных фільмаў Гебельса, гэтую чарнуху дзеля чарнухі, наўмыснае ці не капіяванне балабанаўскага "Брата", які выйшаў за год да кнігі (у галоўных герояў нават адно імя - Даніла), гэтае прыплятанне замшэлых ідэй аб "пасіянарнасці народаў" Гумілёва, модных у маргінальных колах расійскіх правых, гэты бездапаможны сюжэт, які падпіраецца кастылямі аўтарскага "бога з машыны", гэтых карыкатурных герояў, якія нібыта сышлі са старонак "Вожыка для дарослых" (калі б такі існаваў), гэтага бездапаможна пустога галоўнага героя, які апроч усяго яшчэ выяўляецца тыповай "Мэры Сью" (празмернае шанцаванне)? Не разумею.


хто-небудзь ужо пісаў, што “Любіць ноч права пацукоў” Станкевіча гэта балабанаўскі “Брат” белліту? і тэматыка падобная, і час напісання амаль той жа, дый цытаты амаль слова ў слова


Водгук на раман В.Марціновіча “Рэвалюцыя”

Увесь час чытання “Рэвалюцыі “ Віктара Марціновіча мяне не пакідала адчуванне, што я чытаю пераклад на беларускую мову якога-небудзь старога з 90-х ці 00-х твора Пелевіна альбо Сарокіна. Малазнаёмая беларускаму чытачу маскоўская тапаніміка, бандыцкія рэаліі, таемныя арганізацыі, герой, які праходзіць шлях ад умоўна “офіснага планктона” да вяршыцеля лёсаў. “Рэвалюцыя”, бадай што, самы пазбаўлены аўтарскай індывідуальнасці раман Марціновіча, з тых, што я чытаў. У аўтара і раней было шмат запазычванняў, але яны заўжды даволі ўдала разбаўляліся мясцовымі беларускімі рэаліямі - моцным уплывам беларускай глыбінкі, як у “Сфагнуме”, ці спецыфічнымі выявамі Мінска недалёкай будучыні, як у “Мове”. У “Рэвалюцыі” ж з беларускага кантэксту ёсць толькі герой-беларус - карэнны масквіч у першым пакаленні - дый яго беларускасць узгадваецца літаральна ў 2-3 абзацах за ўвесь тэкст.

Але невыразнасць аўтарскага стылю не адзіная бяда “Рэвалюцыі”. У апісаны Марціновічам сусвет не вельмі верыцца, усё што адбываецца з героем, успрымаецца з большага як пелевінская псіхадэліка, а не нешта, што магло быць на самой справе (хаця, можа так і трэба). Сюжэт, як гаварыцца, “немнога прадказальны” і пра фінальны твіст можна здагадацца задоўга да сярэдзіны кнігі. Героі, за малым выключэннем (Чупрыга), вымаляваны ненатуральна і павярхоўна, асабліва гэта датычыцца жаночых персанажаў. Аб’ект кахання галоўнага героя Воля, няхай і часта з’яўляецца на старонках рамана, але апісваецца з большага, як лялька, з якой можна толькі пераплятаць ногі ў “вітую пару” ці ўзгадваць пах яе скуры за кубачкам кавы, асобы за такім апісаннем не бачна.

Але ёсць адзін момант у кнізе, які мяне вельмі уразіў - гэта 9-я глава пад назвай “У якой я страляю чалавеку ў голаву”. Гэтая глава бачыцца мне цалкам самастойным творам, псіхадэлічным апавяданнем з закручаным сюжэтам, якое можна чытаць у адрыве ад асноўнага тэксту рамана. Можна, нават, не чытаць “Рэвалюцыю”, пакінуць толькі гэтую 9-ю главу - бо яна, як яскравая перліна ў сярэдзіне груваздкай і бруднай ракавіны, якую хочацца хутчэй адкінуць.


В.Марціновіч “Рэвалюцыя”.
Перад тым як здаць у набор сваю нятленку, дайце пачытаць тэкст якім-небудзь тэхнарам-заклёпачнікам, каб не было такіх хібаў.
Ітак, маем у наяўнасці Jaguar у кузаве кабрыялет выпушчаны ад 1945 да 1970 года - гэта хутчэй за ўсё мадэль серым XK (1948-1961) ці E-type (1961-1974).
Дык вось, па-першае, сістэмы АБС сталі ставіцца на серыйныя аўтамабілі толькі ў сярэдзіне 1970-х і былі гэта машыны прадстаўнічага класу ад Мэрсэдэс і БМВ, а не спартовыя родсцеры ад Ягуара.
А па-другое, падушкі бяспекі таксама серыйна з’явіліся толькі ў 1972 годзе на амерыканскай мадэлі маркі Олдсмабіль. Арыгінальны “антыкварны” Ягуар, выпушчаны да 1970 года, не мог мець такіх опцый, якія апісаны ў кнізе.
А вось з дыскавымі тармазамі аўтар угадаў - іх сапраўды сталі ўпершыню ставіць на Ягуары ў 1950-я.


“Беларусалім” настолькі геніяльны твор, што прадказаў “Песню пра Цімура” Адамовіча і “Ноч” Марціновіча задоўга да іх выдання!


А Караткевіч-та, як я бачу, балаваўся ў сваіх тэкстах адсылачкамі да актуальных на той час кінастужак (“З лёгкім парам” выйшла ў 1975, а “Чорны замак Альшанскі” ў 1978).


класік даваў чаду)


Хто-там гаварыў што "Libido" Сіна быў лепшым раманам 2019-га? У метро свае героі!)))


які ўдар ад класіка! пра “Катлаван” Платонава я чуў са школы, але ўзяцца за яго вырашыў толькі зараз, чакаў пабачыць там які-небудзь соцрэалізм, а пабачыў такооое... мой сапсаваны простымі рэчамі і простымі словамі мозг ламаецца на кожнай другой метафары Платонава (у якасці ілюстрацыі ўзяты рандомны абзац, там яны ўсе такія), гэта нейкі пралетарска-наркаманскі трып, а не савецкая літаратура, і тут я ні ў якім разе не асуждаю аўтара, гэта яго стыль і ён мае права на існаванне (уяўляю як ахуеў таварыш Сталін, прачыўшы пару старонак “Катлавана”), проста ў мяне культурны шок, прасціце


“Ноч”. Кушаць коцікаў і сабачак замест кансерваў, якія амаль не адрозніваюцца ад чалавечых? Лагічна? Не думаю)


Глянуў папярэдні пост і рашыў такі ўзяцца за “Ноч” Марціновіча - уж вельмі цяжка ідзе трэцяя глава “Сабак Яўропы” Бахарэвіча, тая што пра бабку-шаптуху, першыя дзве былі бодранькія, а гэтая нейкі кісель са словаў, хочацца чаго небудзь папрасцей. У Марціновіча здаецца будзе бодранька, але мой тэхнічны розум (тм) ужо чапляецца за тэкст (гл. ілюстрацыю) - няўжо герой не мог падумаць, што абрыў сувязі быў толькі на яго баку - спачатку абрубілася базавая станцыя сувязі ў раёне, а затым ужо электрычнасць у яго кватэры і збой энергазабеспячэння Непалу тут не пры чым? Хаця па сюжэце канешне ж электрычнасць абрубілася на ўсёй планеце.






Часам банан гэта проста банан
—————
Зноў на небасхіле сучбелліту ўзышла новая кніга калі не году, то дзесяцігоддзя і імя ёй “Песня пра Цімура”. І зноў ад пафаснасці і прыдыхання некаторых рэцэнзій на гэты твор у мяне пачынае зводзіць сківіцы і вочы закатваюцца ў гару: зноў шэдэўр, а калі ўжо што-небудзь нармальнае пачытаць можна будзе! На шчасце ў Адамовіча атрымаўся тэкст трохі больш чытэльны, чым у сёлетняга фіналіста Гедройця. З першых радкоў манера аўтара ламаць чацьвёртую сцяну і звяртацца да чытача наўпрост нібы да сабутыльніка ў кафэ “Белачка” бярэ за жабры і не адпускае роўна да таго моманту пакуль Адамовіч раптам не абрывае гэтыя постмадэрныя гульні ў дыялог і не вяртаецца да звыклага апавядальнага стылю (час ад часу ён такі ўзгадвае, што не ўсё яшчэ сказаў чытачу-сабутыльніку, але такога напора як ў першай траціне кнігі больш не будзе).
Няроўнасць, як на мой погляд, і ёсць асноўная хіба кнігі. “Песня” выглядае як лапікавая коўдра сшытая з абрэзкаў тэкстаў рознага характару і вартасці. Гуллівыя перамігванні з чытачом змяняе вязкая як кісель плыня свядомасці, за якой ідзе бадзёры пераказ на новы лад старажытнага эпасу, які абрываецца дзёрзкім анекдотам з жыцця беларускай літаратурнай багемы. Прызнаюся, гэтымі анекдотамі мяне кніга і прывабіла першапачаткова: адзін крытык з Еўрарадыё выклаў нізку гэтых анекдотаў у сябе ў фэйсбуку і пасля такога не купіць “Песню” было цяжка. Якое ж было маё расчараванне, калі пасля прачытання “Паэмы” я зразумеў, што Карпека (не буду юліць, гэта быў ён) выклаў лепшае, што было ў кнізе з гумару (ну не лічыць жа гумарам апісанне бойкі паэта і кухаркі за “Казачны замак”).
Але што ёсць ў “Паэме” апроч аўтарскага гумару (я неяк паспяшаўся ў каментах назваць яго стэндапам, але цяпер бачу, што такое параўнанне не зусім правільнае)? Гульні сучаснай інтэлектуальнай прозы з старажытнымі сюжэтамі, будзь тое жыціе святой ці шумерскі эпас, гэта ўхвальна, асабліва калі даведваешся пра гэтыя гульні з рэцэнзій абазнаных крытыкаў, але чым яны канцэптульна адрозніваюцца ад гульняў з сюжэтамі маскульту, за каторыя тыя ж крытыкі ругаюць іншых аўтараў?
У выніку мы маем літаратурны капуснік, бэкграўнд герояў каторага вядомы будзе далёка ня ўсім чытачам (а ці патрэбны ён, той бэкграўнд?), перамешаны з рэфлексіямі аўтара на надзённыя і вечныя тэмы на фоне каторых раскручываецца эпас паэта Цімура Хоміча.
Таксама я ня бачу ў тэксце нейкага патаемнага глыбокага сэнсу, за які кнігу ўвазносяць на алімп белліту. Але вельмі добра ўяўляю, як гэты глыбокі сэнс можна пабачыць і для гэтага ня трэба пашыраць свядомасць тымі сродкамі, якімі гэта робяць персанажы кнігі: дастаткова ўявіць на месцы галоўнага героя - аўтара, а на месцы агромністага баявога зубрападобнага робата - смерць, і, вуаля, перад вамі глыбокая прытча пра непазбежнасць смерці, яе прадчуванне і безвыніковыя спробы ўцячы ад наканаванага. Да такім жа спосабам можна знайсці глыбокі сэнс ў спісе інгрыдыентаў на пачаку пяльменяў! Увогуле, калі я чую словы “аўтар насамрэч хацеў сказаць, але чытачы-ідыёты з нізкім інтэлектуальным узроўнем за хіханькамі-хаханькамі не пабачылі галоўнага!” мая рука цягнецца да пісталету. Можа гэта не чытачы не бачаць глыбіні, а крытык забыў затачыць брытву Акама? Бо часам банан гэта проста банан.
P.S. Той злобны крытык, з якім я тут дыскутую, гэта канешне Наста Грышкук і яе цудоўная рэцэнзія: https://www.svaboda.org/a/30234318.html





20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

18

obunachilar
Kanal statistikasi