Наша Ніва dan repost
IT-краіна: У беспрацоўнага жыхара Уздзенскага раёна скралі чатыры манеты Ethereum, кожная каштуе 8 тысяч рублёў. Гэта такая крыптавалюта
У міліцыю з заявай звярнуўся жыхар Уздзеншчыны. З яго акаўнта на крыптабіржы зніклі 4 манеты Ethereum (кошт кожнай сёння складае каля 8 тысяч рублёў).
Аператыўнікі ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў знаёмы аднавясковец.
Малады чалавек ведаў аб наяўнасці ў апошняга манет Ethereum і неяк папрасіў таго разблакаваць свой тэлефон, каб патэлефанаваць.
Змяніўшы рэквізіты доступу да ўліковага запісу ў мабільным дадатку крыптабіржы, ён увайшоў у акаўнт таварыша і перавёў сродкі на свой.
Распачата крымінальная справа па артыкуле «крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі».