Коміксы па-беларуску comicsby


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Афіцыйны канал comicsby. www.comicsby.live

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


На наступным тыдні выйдзе апошні выпуск Чарапашак-Ніндзя.


"Закладкі для кніг" - новы фанфік ад Yinwille на нашым сайце comicsby.live

Як сапраўдны аматар кніг, Сінціў мае амаль такую ж багатую калекцыю закладак. Але адна закладка мае для яго асаблівае значэнне…


Аб'ява:
Любіш пісаць водгукі на фільмы, серыялы ці коміксы і хочаш быць апублікаваным у часопісе Newsfilm? Дашлі нам свой артыкул да 10 мая. Напрыклад, на comicsby.by@gmail.com


"Дэбашырка" - новы фанфік ад Yinwille на нашым сайце comicsby.live

Замалёўка пра тое, як адна хафлпафка зацята абараняла гонар сваёй слізэрынскай дзяўчыны і што з гэтага атрымалася.


Добрая навіна для тых, хто жыве ў Польшчы і разумее па-польску больш за 3 слова.

Мясцовае выдавецтва Nagle comics паведаміла, што з другога паловы 2024 года пачне выпуск коміксаў па сусвеце Energon і The Last ronin. Гэта значыць, коміксы Void Rivals, Transformers, Duke, Cobra commander і Чарапашкі-ніндзя - коміксы, якія толькі пачалі выходзіць у Амерыцы ці яшчэ толькі запланаваны.

Выдавецтва будзе выпускаць серыі ў фармаце зборнікаў на польскай мове.


І нарэшце NYX - Людзі-Ікс у Нью-Ёрку. Аўтары сцэнарыя Джэксан Лэнзінг і Колін Кэлі. Мастак - Франчэска Мартарына. Гэта серыя будзе расказваць пра пяцёрку маладых мутантаў, якія самі па сабе спрабуюць выжыць і атрымаць поспех у Нью-Ёрку, дзе іх на кожным кроку чакае небяспека. Галоўныя героі - Лора Кінні ў якасці Расамахі, Камала Хан ака Міс Марвел, Продзіджы, Аноле і Зязюля Сафі.

NYX #1 выйдзе 24 ліпеня.


Ідзём далей. Новая серыя коміксаў пра Джын Грэй будзе называцца Phoenix.

Піша сцэнарый Стэфані Філіпс, малюе Алесандро Міракола.

У апошнія імгненні эры Кракоа Джын Грэй апынецца ў распаленым дабяла пакоі — эпіцэнтры стварэння і перараджэння. Там з ёй здарыцца нешта, што заахвоціць яе ў чарговы раз памяняць касцюм, стаць Феніксам і паляцець у космас. Але ёсць яшчэ адна прычына - сігнал бедства ад Новы. Джын прыйдзецца даляцець да чорнай дзіркі, побач з якой аказаліся істоты, якіх трэба выратаваць. Аднак любыя яе дзеянні або бяздзейнасць можа нашкодзіць свету і сур'ёзна яе траўміруюць. Падчас усёй серыі коміксаў Джын Грэй будзе балансаваць паміж абсалютнай уладай, якую ёй можа даць Фенікс, і чалавечнасцю.

Phoenix #1 выйдзе 17 ліпеня.


Marvel прадставіў анонсы трох новых серый коміксаў па сусвеце X-Men

Першая серыя будзе мець назву X-force. Яе піша Джэфры Торн, а малюе Маркус То.

На чале новага атрада Ікс — Фордж, які вырашыў выкарыстаць свае шырокія здольнасці, каб паправіць усё зламанае ў гэтым свеце. У склад каманды ўвайшлі Рэйчэл Самэрс, Бетсі Брэдак, Сэйдж, Імпульс і Танк. Акрамя гэтага, для асобных пагроз Фордж будзе падбіраць запрошаных спецыялістаў. У першай гісторыі такім госцем стане Дэдпул.

Першы выпуск X-Force выйдзе 31 ліпеня.


"Майстрыца жывой татуіроўкі"

Марлена, майстрыца жывой татуіроўкі, укладае частку душы ў свае творы, а значыць, застаецца звязаная з імі назаўсёды.

Чытайце новы твор ад аўтаркі Yinwille на comicsby.live


Комікс Чарапашкі-Ніндзя: Апошні Ронін II памяняў дату выхаду

Выпуск выйдзе ў чэрвені, а не ў красавіку, як планавалася.

"Чарапашкі-Ніндзя: Апошні Ронін" сталі адным з самых папулярных коміксаў за апошнія некалькі гадоў і велізарным хітом IDW. Серыя сіквелаў the Last Ronin II-Re-Evolution пачала публікавацца ў сакавіку і стартавала з поспехам. Выдавецтва IDW заявіла, што прададзена 140.000 асобнікаў дэбютнага выпуску, а дадатковы тыраж ужо знаходзіцца ў друку.


Матэо Скалера паказвае, як ён ствараў крок за крокам свой варыянт вокладкі новага перазапуску Чарапашак-Ніндзя.


Пра Тэрмінатара зноў будуць выпускацца новыя коміксы

Прайшло 40 гадоў з таго часу, як Арнольд Шварцэнэгер упершыню прамовіў бессмяротныя словы «Я вярнуся» - і ён меў рацыю. "Тэрмінатар", прэм'ера якога адбылася ў кастрычніку 1984 года, застаецца класікай навуковай фантастыкі на ўсе часы, якая спарадзіла мноства сіквелаў (вельмі рознай якасці), тэлешоу і масу коміксаў за апошнія чатыры дзесяцігоддзі.

Некаторыя з гэтых коміксаў хутка вернуцца ў друк дзякуючы Dynamite Entertainment. Выдавец абвясціў, што падпісаў новае партнёрства са StudioCanal для стварэння шэрагу зборнікаў графічных раманаў да 40-годдзя Тэрмінатара, а таксама «новых гісторый у багатым свеце сусвету Тэрмінатара».


Дзень новых коміксаў.

На гэтым тыдні выдавецтвы вялікай двойкі вырашылі зрабіць перапынак, таму ў астатніх была добрая магчымасць сябе праявіць. Праверым, ці зацікавіць вас штосьці з іх прэм'ер?

https://www.patreon.com/posts/dzen-novykh-10-102093048


Сёння выйшаў серыял Fallout. Крытыкі ўжо паспелі высока яго ацаніць. Мы пакуль працуем, таму праверым пазней.

У будучыні пасля ядзернай вайны ў постапакаліптычным Лос-Анджэлесе гараджане павінны жыць у падземных бункерах, каб абараніць сябе ад радыяцыі, мутантаў і бандытаў.

Усе 8 серый першага сезона ўжо даступны на стрымінгавым сервісе. Прычым першая называецца "Канец", а апошняя "Пачатак".


"Сад блакітных гліцыній"

У садзе Кінасіты Сэеры растуць блакітныя гліцыніі, якія нідзе больш не сустракаюцца. Вось толькі як менавіта яна здолела вырасціць гэтыя незвычайныя кветкі?

Чытайце новае апавяданне на нашым сайце ад аўтаркі Yinwille.

www.comicsby.live


Кіраўнік кампаніі Blumhouse Джэйсан Блум падзяліўся фота, на якім бачная праца над аніматронікамі. Падобна на тое, што хутка з'явіцца інфармацыя аб выхадзе працягу фільма "Пяць начэй з Фрэдзі".

“Мы не ўпэўненыя, над чым яны працуюць, але мы ведаем, што гэта будзе выдатна!" - падпісаў фота прадзюсар.

Мы таксама не ўпэўненыя, але разгледзелі Мангл і Боні.
Першы фільм "Пяць начэй з Фрэдзі "(2023, рэж. Эма Тамі) меў велізарны поспех. Пры бюджэце ў 20 млн $ ён зарабіў амаль 300 млн.

Сюжэт фільма заснаваны на кампутарнай хорар-гульні, дзеянне адбываецца ў выдуманай піцэрыі «Freddy Fazbear's Pizza», названай так у гонар яе талісмана - аніматронага мядзведзя Фрэдзі Фазбера.


Выйшаў трэйлер фільма-мюзікла "Джокер: Вар'яцтва на дваіх» ("Joker: Folie à Deux") рэжысёра Тода Філіпса.
Хаакін Фенікс і Лэдзі Гага сыграюць умілаваных Джокера і Харлі Квін.

https://www.youtube.com/watch?v=2UInBwhQQ0A


Чацвёрты сезон "The boys" ужо цалкам гатовы, але рэліз серыяла адбудзецца толькі 13 чэрвеня 2024.


"Крылы колеру летняга неба" - новы твор на нашым сайце ад Yinwille.

Не ўсе могуць адпусціць тых, каго кахаюць. А што рабіць, калі кахаеш цмочыцу, а ім свабода патрэбная, нібы паветра?

https://comicsby.live/


Будучы Супермэн актор Дэвід Корэнсуэт распавёў аб наступным фільме Джэймса Ганна. Папярэдняя назва фільма "Супермэн: спадчына".

На канвенцыі коміксаў акцёр сказаў, што новы фільм сваёй атмасферай больш за ўсё падобны на коміксы «Супермэн на ўсе часы» (Superman For All Seasons) і «Бліскучы Супермэн» (All-Star), пры гэтым гісторыя зусім асаблівая.

"Супермэн на ўсе часы", напісаны Джэфам Лоэбам і намаляваны Цімам Сейлам, уяўляе сабой самастойную гісторыю, у якой герой праходзіць праз усе 4 пары года.

Між тым, гісторыя «бліскучы Супермэн» напісаны Грантам Морысанам з ілюстрацыямі Фрэнка Квайтлі знаёміць нас з героем у канцы яго жыцця, калі ён здзяйсняе вялікія гераічныя ўчынкі, перш чым яго час падыдзе да канца.
Абодва комікса не распавядаюць пра паходжанне супергероя.

Пра новы фільм пра Супермэна пакуль мала што вядома акрамя акцёрскага складу і даты выхаду. Пераканацца ў комікснай атмасферы мы зможам 11 ліпеня 2025 года.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.