Так выглядаў першы з’езд беларусаў свету «Бацькаўшчына», які ў Опэрным тэатры адкрываў Васіль Быкаў. Менск, ліпень 1993 года.
Сёння ўлады ліквідавалі арганізацыю. Такое рашэнне было абвешчана ў Вярхоўным судзе.
Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» было створанае ў 1990 годзе на хвалі нацыянальнага адраджэння і дзейнічала 31 год для кансалідацыі беларусаў у краіне і ў свеце. «Бацькаўшчына» ладзіла мерапрыемствы і акцыі, скіраваныя на ўмацаванне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, выступала ў абарону правоў і інтарэсаў беларусаў замежжа.