У сеціве ўжо больш за тыдзень карыстальнікі спрабуюць даць тлумачэньні дзіўным паводзінам авечак на відэа, дзе жывёлы ходзяць амаль ідэальнымі канцэнтрычнымі кругамі. На момант публікацыі авечы карагод ужо адбываўся 10 дзён і, відаць, працягваецца дагэтуль. Таксама нічога не вядома пра тое, як п’юць і ядуць жывёлы і чаму іх ніхто проста не спыніць.
Некаторыя адмыслоўцы мяркуюць, што тут няма нічога незвычайнага: авечкам проста стала сумна ў загоне. Падобныя паводзіны назіраюцца сярод дзікіх жывёлаў ў няволі, напрыклад, у вялікіх котак. Толькі апошнія робяць гэта паасобку, а тут, праз стадны інстынкт, атрымалася масава.