Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Чаму нас бянтэжыць, калі хтосьці побач ёрзае?
Паводле дасьледваньня, стрэсавыя адчуваньні, справакаваныя тым, што побач нехта ёрзае, зьяўлыецца досыць распаўсюджанай зьявай, якая сустракаецца ў кожнага 3-га чалавека. Яе назвалі мізакінэзіяй, што літаральна значыць «нянавісьць рухаў». Разлад вывучаны мала, таму навукоўцы зладзілі досьледы, каб вызначыць, ці можа мізакінэзія ўзьнікаць праз высокую чульлівасьць зрокавай увагі, калі немагчыма блякаваць раздражняльнікі на зрокавай перыферыі.
Вынікам, праўда, бракавала пераконлівасьці: аўтары не знайшлі доказаў згаданай гіпотэзе. Аднак кірунак, у якім трэба працягваць вывучэньне вызначаны. Дасьледнікі мяркуюць, што ў мэханізме раздражненьня рухамі ўдзельнічаюць так званыя люстраныя нэўроны. Такія нэўроны актывуюцца, калі мы рухаемся, ці проста бачым, што хтосьці рухаецца. Альбо калі бачым, як нехта ляснуў сабе па пальцы малатком, мы можам ускрыкнуць. То бок, людзі з мізакінэзіяй проста бесьсьвядома «суперажываюць» тым, хто побач хвалюецца.