Усе мы ведаем, што бавіць шмат часу седзячы шкодна для нашага здароўя. Але ці можна неяк нэўтралізаваць нэгатыўныя наступствы?
Дасьледваньні паказваюць, што 30-40 хвілінаў фізычнай актыўнасьці на дзень будзе дастаткова, каб ”ураўнаважыць” 10 гадзін нерухомага сядзеньня. Гаворка тут ідзе пра практыкаваньні сярэдняй і высокай інтэнсыўнасьці.
Да такіх высноваў прыйшлі навукоўцы падчас аналізу вялікага дасьледваньня 2020 году, у якім 44 370 чалавек з розных краінаў насілі фітнэс-бранзалеты. Выявілася, што рызыка сьмерці праз маларухавы лад жыцьця ўзрастае адпаведна са зьніжэньнем фізычнай актыўнасьці.
Дасьледнікі распавядаюць, што ў людзей, якія прысьвячаюць штодзень да 40 хвілінаў фізычным практыкаваньням сярэдняй і высокай актыўнасьці, сувязь паміж сядзячым ладам жыцьця й рызыкай сьмерці не моцна адрозьніваецца ад тых, хто вядзе актыўнае жыцьцё. Пад сярэдняй і высокай актыўнасьцю тут разумеюць язду на ровары, энэргічную хаду й садоўніцтва (праца на агародзе).