Навукоўцы адаптавалі мэтады, распрацаваныя для пошуку доказаў існаваньня квантавай гравітацыі, для дасьледваньня чалавечых мазгоў і іх функцыянаваньня. Атрымалася, што нашыя мазгі могуць выкарыстоўваць квантавыя вылічэньні. Такая вынаходка можа праліць сьвятло на сьвядомасьць, бо нам дагэтуль складана зразумець мэханізмы яе працы.
Калі вынікі працы атрымаюць пацьвярджэньне, што нямінуча патрабуе прасунутых міждыстыплінарных падыходаў, то яны палепшаць нашае агульнае разуменьне функцыянаваньня мазгоў, як іх падтрымліваць і лекаваць.
Арыгінальная мэтодыка разумее ўзяцьце вядомых квантаваых сыстэм, якія ўзаемадзейнічаюць зь невядомай. Калі вядомыя сыстэмы заблытваюцца, то невядомая сыстэма таксама мусіць быць квантавай. Такі падыход дазваляе абыходзіцца без вымяральных прыбораў для таго, чаго мы ня ведаем.
Аўтары дасьледваньня бралі сьпіны (кручэньне) пратонаў мазгавой вадкасьці ў якасьці вядомай сыстэмы. Для вызначэньня сьпіна пратона ў такім выпадку дастаткова звычайнай МРТ. Зладзіўшы шэраг досьледаў высьветлілася, што сыгналы з МРТ нагадваюць сыгналы электраэнцэфалаграмы, якая адсочвае электрычныя токі мазгоў. Праз тое, што звычайна такога падабенства не назіраецца, дасьледнікі зрабілі выснову, што сьпіны пратонаў у мазгах былі зблытанымі. То бок, калі пацьвердзіцца, што заблытваньне будзе адзіным тлумачэньнем апісаных вынікаў, можна будзе казаць пра квантавая функцыі мазгоў.