Дасьледнікі з лябараторыі рэактыўнага руху NASA запусьцілі новы праект грамадзянскай навукі. На адмысловым сайце ахвочым прапануецца навучыць алгарытм распазнаваць мясцовасьць на Марсе. Для гэтага трэба толькі адзначаць розныя тыпы рэльефу на прапанаваных фотаздымках. Пасьля навучаньня алгарытм будзе выкарыстоўвацца на марсаходах Perseverance і Curiosity для выяўленьня небясьпечных зон рэльефа і вострых камянёў.