Італьянскія і амэрыканскія навукоўцы праверылі магчымасьць паўплываць на ўзровень пазяханьня непрамым ахалоджваньнем мазгоў. Для гэтага адмыслоўцы прапанавалі 92 студэнтам паглядзець хвіліннае відэа з пазяханьнямі, аднак перад гэтым ім трэба было 5 хвілін трымаць каля соннай артэрыі халодны, цёплы ці нейтральны (хатняй тэмпературы) тэрмапакет. Падчас прагляду дасьледнікі фіксавалі колькасьць пазяханьняў і тэмпературу, а пасьля студэнты запаўнялі адмысловую апытанку. Такім чынам высьветілася, што цёплы пакет (42 С) за 5 хв. павышаў тэмпературу мазгоў на 0,26 градусаў, а халодны (4 С) — паніжаў на тую ж велічыню. Пазяхаць мацней хацелася тым, хто да прагляду відэа трымаў цёплы пакет (85%), таксама ў гэтай групе была і вышэйшая частата позехаў.
Вынікі работы даюць яшчэ адзін доказ таго, што пазяханьне — механізм тэрмарэгуляцыі мазгоў, аднак аўтары зьвяртаюць увагу на тое, што яны не вымяралі тэмпературу ўнутры чэрапа, таму не маюць прамых доказаў эфэктыўнасьці тэрмапакетаў.