Здымкі худых жанчын спрыяюць незадаволенасьці сваім целам.
Мяркую, што большасьць з вас некалі чула пра негатыўны ўплыў на дзяўчынак-падлеткаў надта худых мадэляў з рэклямы. Шмат якія навукоўцы прытрымліваліся гэтага пункту гледжаньня, аднак пацьверджаньня карэляцыі паміж праглядам здымкаў з худымі жанчынамі і ўзроўнем задаволенасьці сваім целам працяглы час не існавала.
Менавіта таму брытанскія псыхолягі з Оксфардзкага ўнівэрсытэту вырашылі праверыць згаданую гіпотэзу.
Фактычна дасьледваньне складася з двух экспэрымэнтаў: у першым бралі ўдзел жанчыны з індэксам масы цела ад 19 да 25 кг/м2, а ў другім дадаваўся фактар незадаволенасьці сваім целам (ІМЦ і ўзрост, 18-25 год, заставаліся нязьменнымі). Падчас досьледаў жанчын падзялялі на групы і дэманстравалі тэставя выявы жанчын з ІМЦ 19-25 кг/м2. Вось толькі адной групе паказвалі арыгінальную выяву, а дзьвум іншым крыху выцягнутую па гарызанталі альбо па вертыкалі (гл. ніжэй).
Такім чынам апуналася, што для ўдзельніц першага экспэрымэнту дэманстрацыя здымкаў жанчын з вагой, вышэйшай за сярэднюю ніякага ўплыву не нясе. Аднак сярод жанчын, якім паказвалі здымкі мадэляў худых і з сярэдняй вагой назіралася паніжэньне ўзроўню задаволенасьці ўласным целам на 10%. А вось у другім досьледзе незадаволенась павялічылася толькі ў тых жанчым, якім паказвалі фотаздымкі худых мадэляў.
Аўтары мяркуюць, што атрыманыя дадзеныя пацьверджваюць карэляцыю паміж частай дэманстрацыяй мадэляў з вагой, ніжэйшай за сярэднюю і нізкім узроўнем задаволенасьці целам сярод жанчын. Таксама аўтары раяць менш выкарыстоўваць у рэкляме здымкі надта худых мадэляў. Да таго ж варта памятаць, што ад інстаграм-зоркі, аголеныя здымкі якой вас падштурхоўваць быць незадаволенай сабой можна наўпрост адісацца, ці ўвогуле заблякаваць яе)
Дарэчы, цікава будзе пабачыць падобнае дасьледваньне з мужчынамі.