🔺Інна Афанасьева і Шэр, "Ляпіс Трубяцкой" і гурт "Нервы", Lady Gaga і Ларыса Грыбалёва. І яшчэ каля 80 выканаўцаў, уключна з гуртамі "Нейро Дюбель" і "Крамбамбуля".
Днямі ў публічнай прасторы з'явіўся "стоп-ліст" абсалютна розных выканаўцаў — па стылі, мове песень і краіне паходжання. Па нашай інфармацыі, гэта спіс выканаўцаў, чые песні забаронена выконваць у Беларусі. Ён быў перададзены ў дзяржаўныя ўстановы, звязаныя з арганізацыяй канцэртаў. Імаверна, спіс складаўся ў КДБ.
▪️"КДБ заўжды меў дачыненне да кантролю над эфірнай палітыкай і гастрольнай дзейнасцю, але адказвала за гэта адміністрацыя прэзідэнта. Кажуць, цяпер КДБ кіруе ўсёй ідэалогіяй у краіне і больш актыўна ўключыўся ў кантроль, каб не дапусціць вальнадумства", — каментуе сітуацыю Сяргей Будкін, кіраўнік @radakultury.
Вядома, што з 1995 г. існуюць спіс забароны на гастролі музыкаў і спіс на эфіры. На меркаванне прамоўтэраў, гэтыя спісы шырэйшыя і пастаянна папаўняюцца, але цалкам не апублікаваныя, імі карыстаюцца ідэолагі і кантралёры.