🔺"Я пакуль не знаходжу ў сабе сілаў на пісьменніцтва, бо для мяне гэты працэс магчымы, калі жыццё ў руцінным сэнсе добра адладжанае. Да таго ж, не вельмі разумею, пра што цяпер пісаць."
"Спрабавала скончыць апавяданні, якія былі зусім не палітычныя, і мне яны падаліся нейкай смешнай валтузнёй. Увогуле адвярнула ад усяго мастацкага. Бо калі за вакном адбываюцца драматычныя падзеі, чыесьці выдуманыя пакуты падаюцца бязглуздымі.
І нават у самым добра напісаным творы тырчаць ніткі вымыслу".
🔹Пісьменніца Юля Арцёмава распавяла для праекта #АртыстыПерамогі пра сваю творчасць і пра тое, як на яе паўплывалі падзеі 2020-га ў Беларусі.
🔸 "Мне здаецца, што добрую прозу паводле падзеяў 2020 года пакуль напісаць немагчыма. Паэзія, эсэістыка, дакументалістыка могуць з’яўляцца, але мастацкая проза будуецца фізіялагічна па-іншаму. 80% напісання кнігі – гэта не калі ты яе ўласна пішаш, а калі яна расце ў табе. Я бачу, што пакуль мы моцна траўмаваныя".