🔺"Заўжды непрыемна дзівіла вось гэтае захапленне і радасць беларусаў з нагоды трапляння “ў Маскву” - раней на ЦТ, потым на ОРТ-НТВ, цяпер вось на рускі Youtube", — напісаў у сваім фэйсбуку Сяргей Будкін, кіраўнік Беларускай рады культуры, наўздагон абмеркаванню "Дудзь пра Беларусь".
🔸"Мы не вызвалімся з інфармацыйнага палону і не будзе ў нас нічога харошага, пакуль не пачнем захапляцца самі сабою - радавацца, непакоіцца, ганарыцца, рэфлексаваць і рэпосціць свае сюжэты сваіх аўтараў. Не пасля таго, як іх заўважыў расійскі блогер, а калі мы заўважылі іх самі".
У каментарах гісторык і грамадскі актывіст Цімох Акудовіч запярэчыў:
🔸"Дудзь сапраўды зрабіў вельмі якасны, актуальны і добры рэпартаж. Ніхто з нашых падобнага пакуль што не рабіў. Няправільна людзей адгаворваць ад якаснага. Трэба вучыцца рабіць сваё якаснае. Для гэтага трэба глядзець чужое. І тут Мелказёраў вельмі добры прыклад". "Мне падаецца, трэба пераставаць баяцца рускай прасторы, але вучыцца ёй карыстацца. Пакуль не можам супрацьстаяць".