🔺WATCH DOCS Belarus - міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека, які з 2015 года штогод праходзіў у Беларусі, а цяпер адбываецца анлайн. Ён працягнецца да 30 студзеня.
Экшэны, біяграфіі, дэтэктывы і псіхалагічныя драмы можна паглядзець па спасылцы (даступна для гледачоў з BY, UA, PL, LT). Мы абралі ўласны топ-3 стужак, якія прапануем для прагляду.
🔹“Дзяцінства Імада”
Партрэт праблемы. Імаду пяць гадоў. І яго лічаць ісламскім тэрарыстам з колаў ІГІЛ. Упарты, недаверлівы, агрэсіўны. Улюбёныя гульні – мініраванне ды самазабойчыя тэракты. Такія часы. Такое дзяцінства.
🔹“Гульня ценяў”
Трапіць у Еўропу. Прабіцца да лепшага жыцця. Яны бягуць ад жахаў вайны ды дзяржаўнага гвалту. Але ці маюць гэтыя рызыканты будучыню ў краінах, якія не хочуць іх прыймаць? Мігрант – гэта прысуд ці перспектыва?
🔹“Праца”
Амерыканская турма Фолсам вядомая не толькі канцэртам славутага Джоні Кэша. Там сядзяць сур’ёзныя крымінальнікі з даўжэзнымі тэрмінамі. Але нават ім патрэбна супольная псіхалагічная тэрапія.