🔺Памятаеце пераднавагоднюю гісторыю без хэпі-энда пра спілаваныя дубы на могілках у Ахове?
Жыхаркі аграгарадка намагаліся абараніць 300-гадовыя дрэвы, закрыўшы іх спінамі, а дырэктар дома культуры нават залез на адно з іх, каб зберагчы ад ліквідацыі. У выніку прыехаў АМАП, а Аляксандр Дземчук паехаў на 15, (а потым і яшчэ 15) сутак у ІЧУ — "за непадпарадкаванне міліцыі".
Пакуль Аляксандр за кратамі, паведамляе @racyja, з'явілася інфармацыя, што ён ужо звольнены са сваёй пасады ў мясцовым доме культуры. На яго бацькоў аказваецца ціск. Перадусім сваякоў запужваюць тым, што кантакты з грамадскай супольнасцю толькі нашкодзяць.
🔸Мы збіраем інфармацыю пра звальненні па палітычных матывавах і нематываваныя рэпрэсіі на працоўным месцы. Калі гэта ваш выпадак, запоўніце, калі ласка, нашу анкету.