❗️Заўтра, 10 студзеня, у мінскім судзе Фрунзенскага раёна адбудуцца спрэчкі бакоў па справе палітзняволенага гукааператара Тэатра юнага гледача Кірыла Салеева.
Яго затрымалі 14 верасня 2021 года і абвінавацілі па "народным" 342 артыкуле (ч.1) — "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", піша @viasna96.
🔺 Маладзёну пагражае да 4 гадоў зняволення.
Працэс пачаўся 6 студзеня (падрабязнасці гэтага дня на "Вясне").
Справу разглядае суддзя Наталля Бугук, дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівае Дзмітрый Хаваўка.
У справе Кірыла два эпізоды — удзел у нядзельных маршах у Мінску 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 года.
"Мінсктранс" патрабуе, каб Кірыл Салееў сплаціў 96 тысяч 680 рублёў 46 капеек - у такую суму ацэнена "спыненне транспарту" у час мірнай акцыі пратэсту.
Кірылу Салееву 23 гады, ён сын культуролага і выкладчыка Акадэміі мастацтваў Вадзіма Салеева.