❗Звольнілі дырэктарку музея Янкі Купалы Алену Ляшковіч.
Яна кіравала ўстановай 15 гадоў.
Пра гэта паведамляе @zerkalo_io са спасылкай на чытачоў.
Алена Ляшковіч фігуравала ў сумнавядомым артыкуле Мукавозчыка пра "невероятных". Па нашай інфармацыі, былая дырэктарка таксама бараніла сваіх супрацоўнікаў ад нематываваных звальненняў.
Алена Ляшковіч па адукацыі гісторык.
Пад яе кіраўніцтвам у музеі абнавілася экспазіцыя, былі рэалізаваныя шматлікія праекты. За апошнія гады адкрылася некалькі памятных знакаў, звязаных з біяграфіяй паэта — у Мінску, фінскай Іматры і славацкай Братыславе.
⭕ Мы збіраем інфармацыю пра нематываваныя звальненні ва ўстановах сферы культуры. Калі вы сутыкнуліся з рэпрэсіямі на працоўным месцы, запоўніце нашу анкету.
Кожная гісторыя важная!