Думаць Беларусь dan repost
З выступу тэолага Наталлі Васілевіч, каардынатаркі групы "Хрысціянская візія", перад Сінодам Рэфармацкіх цэркваў у Паўночнай Германіі:
"Мацкевіч мае рацыю — многія хрысціяне ў Беларусі дагэтуль не маюць у якасці прыярытэтаў правы і свабоды чалавека, дэмакратыю, вяршэнства закона і справядлівасць. Мы ўсё яшчэ знаходзімся на шляху да развіцця палітычна свядомай, крытычнай і сацыяльна ангажаванай тэалогіі. У падзеях беларускай дэмакратычнай рэвалюцыі хрысціяне і цэрквы не былі ў першых шэрагах. Аднак беспрэцэдэнтныя гвалт, беззаконне, рэпрэсіі і тэрор, цынічнае і адкрытае растаптванне праўды і справядлівасці, парушэнне правоў чалавека з боку дыктатарскага рэжыму сталі выклікам для хрысціянскай супольнасці Беларусі.
Рэжым праз застрашванне і маніпуляцыі спрабаваў скарыстацца цэрквамі ў якасці інстытуцый падтрымання лаяльнасці да "моцнага лідэра". Але ўпершыню ў нашай сучаснай гісторыі святары і пастары, тэолагі і хрысціянскія дзеячы розных хрысціянскіх канфесій узнялі свой голас, прапаведавалі аб праўдзе і справядлівасці, любові да бліжняга і неабходнасці называць рэчы сваімі імёнамі ў кантэксце сучаснай палітычнай сітуацыі. Адкінуўшы страх, яны стаялі побач на мірных дэманстрацыях, як валанцёры перад турэмнымі сценамі, суцяшалі закатаваных і зняволеных, маліліся новымі малітвамі аб свабодзе, справядлівасці, праўдзе і міры. Некаторых арыштавалі, некаторых прымусова знялі з пасады, многіх запалохвалі, пагражалі, абшуквалі, многія былі вымушаны выдаліцца з сацыяльных сетак ці нават апынуцца ў выгнанні, ратуючыся ад пераследу.
Праз страхі, слабасці, маніпуляцыяі, гвалт і пераслед улады здолелі дамагчыся таго, каб большасць царкоўных лідараў у Беларусі цяпер падтрымлівалі аўтарытарны рэжым — ці то маўчаннем, ці то словамі і справамі. Праваслаўнае царкоўнае кіраўніцтва абрала асабліва ганебны шлях, дазваляючы злоўжываць сабой на карысць рэжыму, так, што для грамадства яны сталі выглядаць як слугі рэжыму, нягледзячы на тое, што сотні праваслаўных святароў і тысячы простых вернікаў актыўна выступілі супраць бясчынстваў.
Калі іх епіскапы на баку ганіцеляў, праваслаўныя сталі арганізоўвацца ў групы і ўтвараюцца сетку гарызантальных сувязяў. Яны пазбягаюць супольнасцяў, дзе святары служаць рэжыму. Яны адкрыта ідуць да біскупаў, каб сказаць ім, як дзейнічаць паводле Евангелля і што 10 запаведзяў яшчэ ніхто не адмяняў. Яны пішуць публічныя петыцыі, хоць і не атрымліваюць адказу. Яны самі вучацца сведчыць пра сваю веру, пра праўду і справядлівасць, не чакаючы санкцыяў зверху. Што гэта, як не новая Рэфармацыя?"
👉 Чытаць тэкст выступу цалкам
Уладзімір Мацкевіч: #философ_в_тюрьме
@methodology_by @dist_fly_uni