Budni.by | Раённыя будні | Пружаны


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.
Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🟥🟥🟥🟩🟩 Заўтра ў Мінску стартуе галоўная палітычная падзея года – Усебеларускі народны сход

🗺 Форум аб’яднае прадстаўнікоў усіх слаёў грамадства і сфер дзейнасці і вызначыць вектар развіцця краіны на бліжэйшую будучыню, расставіць акцэнты і паставіць задачы для эканомікі і грамадства.

▫️ «Беларусь 1» пакажа ЎСЁ У ПРЯМЫМ ЭФІРЫ! Два дні запар на галоўным канале краіны ўсё самае важнае і цікавае!

☝️ Думкі з гушчы падзей – у выязных студыях. Прамая трансляцыя з Палаца Рэспублікі стартуе ў сераду ў 14.00!

📺 Паглядзець можна будзе таксама на YouTube-канале АТН.


💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

24 красавіка (серада)

🔺 У в. Бярэзніца з 9.00 да 17.00 па прычыне дэмантажу паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У г.п. Шарашэва з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.


🏊‍♂ АБЛАСНЫЯ СПАБОРНІЦТВЫ ПА ПЛАВАННІ «СТАРТЫ НАДЗЕЙ» ПРЫМАЎ СЁННЯ ВОДНЫ ПАЛАЦ ПРУЖАН

🎉🎉 Сёння ў басейне Воднага палаца прайшоў чацвёрты этап абласных спаборніцтваў па плаванні «Старты надзей» на прызы «Беларускай федэрацыі плавання».

📍 Удзел у спаборніцтвах прынялі плыўцы з розных раёнаў #1рэгіёна, у тым ліку спартсмены СДЮШАР № 2 г. Пружаны. Яны паказалі годныя вынікі.

🥇 Так, Яўген Бойка стаў абсалютным пераможцам і заваяваў залаты медаль на дыстанцыі 100 м на спіне сярод хлопцаў 2011 г.н. і маладзейшых.

🥉 Цімур Дакімовіч – бронзавы прызёр спаборніцтваў. Трэцяе месца ў спартсмена па выніках заплываў за 200 м брасам сярод хлопцаў 2011 г.н. і маладзейшых.

👏 Віншуем нашых плыўцоў і іх трэнера Сяргея Каляду!

📰 Больш фота і інфармацыі шукайце ў бліжэйшы час у «Раённых буднях» і нашых групах у сацсетках.


📸 ФОТА і ВІДЭАФАКТ. Творчая сустрэча з паэткай Аленай Котавай праходзіць у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма

📰 Вершаваныя творы гэтай аўтаркі, нашай зямлячкі, не раз публікаваліся на старонках газеты «Раённыя будні».

📖 Менш за тыдзень таму, 18 красавіка, выйшла новая кніга вершаў Алены Котавай пад назвай «А у меня пружанская душа!» Пра новы зборнік вершаў, творчасць, любоў да роднай зямлі і гавораць прама зараз на сустрэчы ў бібліятэцы. Далучыцца да творчасці нашай зямлячкі сабраліся і школьнікі, і сталыя людзі.

📰 Падрабязней пра сустрэчу і аўтара раскажам у бліжэйшых выпусках газеты «Раённыя будні».


🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

24 красавіка (серада)

–№727 Мінск – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 13.07/13.08 на 13.10/13.11,

–Баранавічы-П. – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 15.24/15.25 на 15.32/15.33.


❗️ ТЫДЗЕНЬ НУЛЯВОГА ТРАЎМАТЫЗМУ ПРАВОДЗІЦЦА Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

Ён праходзіць з 22 па 27 красавіка.

▶️ Тыдзень нулявога траўматызму праходзіць у мэтах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021–2025 гады ў частцы распаўсюджання канцэпцыі «нулявога траўматызму» (Vision Zero) і мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму Дню аховы працы.

▶️ Мэта правядзення: падтрыманне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх ухіленні.


📝 МАЛАДЗЁЖНЫЯ КІРМАШЫ ВАКАНСІЙ ПРОЙДУЦЬ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ Ў ПРУЖАНАХ І РУЖАНАХ

🎉🎉 Удзел у Рэспубліканскім маладзёжным кірмашы вакансій прымуць усе раёны Брэсцкай вобласці.

📆 Кірмашы праходзяць на працягу гэтага тыдня, па 26 красавіка ўключна.

✔️ Заўтра, 24 красавіка, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама правядзе маладзёжны кірмаш вакансій у Пружанах. Мерапрыемства пройдзе ў гарадскім Палацы культуры (вул. Савецкая, 10) з 14.30 да 16.00 гадзін.

✔️ У пятніцу, 26 красавіка, маладзёжны кірмаш вакансій пройдзе ў Ружанскай СШ імя К. Марача (г.п. Ружаны, вул. К. Марача, 2). Час правядзення – з 14.30 да 15.30 гадзін.


💪 «ВЫТОКІ-2024», ЯКІЯ ПРОЙДУЦЬ ЛЕТАМ У ПРУЖАНАХ, – ГЭТА ФЕСТЫВАЛЬ СПОРТУ!

🏓 За ўсю гісторыю арганізацыі фестываляў у Беларусі яшчэ ніколі не было настолькі маштабнага і спартыўнага, як фестываль «Вытокi». У адзін дзень на адной пляцоўцы працуюць лакацыі з актыўнасцямі практычна па ўсіх відах спорту, якія развіваюцца ў Беларусі.

🏃 Дарослыя і дзеці з задавальненнем спрабуюць сябе ў кожным з відаў спорту. Многія з іх становяцца сапраўдным адкрыццём для ўдзельнікаў. Дзеці, выконваючы заданні па відах спорту, праходзяць Алімпійскі квэст.

🥇 На спартыўных лакацыях дзяцей сустракаюць алімпійскія чэмпіёны і прызёры, найлепшыя спартсмены Рэспублікі Беларусь. Напрыклад, на лакацыі па стральбе дзяцей сустракае алімпійскі чэмпіён Гульняў у Лондане-2012 Сяргей Мартынаў, а каля спартыўнага грузавіка МАЗ, які прымае ўдзел у легендарных гонках Ралі-Дакар, – экіпаж Сяргея Вязовіча.

⚽️ Ёсць прыклады, калі менавіта пасля ўдзелу ў фестывалі «Вытокi» дзеці пачыналі займацца пэўным відам спорту.

📷 Больш інфармацыі пра «Вытокі» чытайце ў афіцыйным Instagram-акаўнце фестывалю.

📍 Сустракаемся 6, 7 і 8 чэрвеня на фестывалі «Вытокі» ў Пружанах!


‼️ МУЖЧЫНА, ВЫРАТАВАНЫ 26 САКАВІКА НА ПАЖАРЫ Ў ВЁСЦЫ МОКРАЕ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА, ПАМЁР ВА ЎСТАНОВЕ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ

🏥 Грамадзянін 1960 года нараджэння, пенсіянер, памёр ва ўстанове аховы здароўя 22 красавіка ў 08.10 гадзін.

🔥 Як паведамляе Пружанскі РАНС, ён быў траўмаваны падчас пажару, які адбыўся 26 сакавіка ў в. Мокрае Пружанскага раёна. Нагадаем, што тады гарэла кватэра двухкватэрнага жылога дома, у выніку пажару агнём была знішчана мэбля, пашкоджана ўнутранае аздабленне і маёмасць у жылым пакоі, закураны сцены і столь.

👩‍🚒 Прычына пажару высвятляецца.


НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 23 КРАСАВІКА ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу дома № 346 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 38 км (+550 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 87 км (+220 м) аўтадарогі Р-85 «Слонім-Высокае». Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 332 км (+600 м) аўтадарогі М-10 «Гомель-Кобрын» у Лунінецкім раёне. Абмежаванне скорасці руху 70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 30 км (+450 м) аўтадарогі Р-99 «Баранавічы-Ваўкавыск-Пагранічны-Гродна». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.


🎉🎉 БРЭСТ У ЧАРГОВЫ РАЗ СТАНЕ ПЛЯЦОЎКАЙ ДЗЕЛАВЫХ КАНТАКТАЎ

📍🇨🇳 З 23 па 24 красавіка абласны цэнтр прыме міжнародны форум дзелавых кантактаў «Брэст-Кітай. Стратэгічнае партнёрства».

❗️У праграме: пленарнае пасяджэнне, работа секцый, прэзентацыя інвестыцыйнага патэнцыялу і турыстычных магчымасцей рэгіёна, наведванне прамысловых аб’ектаў.

➡️ Форум такога фармату ў абласным цэнтры арганізуюць упершыню. Акцэнт зроблены на ўсебаковае ўзаемадзеянне Брэсцкай вобласці і Кітая. Чакаецца больш за 250 удзельнікаў.

✍️ 23 красавіка бакі падпішуць двухбаковыя пагадненні. У гэты дзень будзе арганізавана работа па некалькіх секцыях. Партнёры абмяркуюць вынікі і перспектывы супрацоўніцтва, якое датычыцца прамысловасці, інавацый, будаўніцтва, лагістыкі, адукацыі, аховы здароўя, навукі, спорту і турызму. Удзельнікам прапануюць азнаёміцца з інфраструктурай, наведаць прадпрыемствы, бальніцы, універсітэты, спартыўныя комплексы.

🕯️ На 24 красавіка запланавана кантактна-кааперацыйная біржа. Таксама госці наведаюць мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», нацыянальны парк «Белавежская пушча». Асобную ўвагу на форуме нададуць супрацоўніцтву з правінцыяй Ляанін.

11 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.