⚡️
Ціск на герояў «Белсату»!20 верасня нашаму карэспандэнту
Станіславу Івашкевічу тэлефанаваў з крымінальнага вышуку «Максім Аляксандравіч», тэлефанаваў з нумара +375 29 551 5340. Прапаноўваў сустрэцца, каб зняпраўдзіць сведчанні, агучаныя ў праграме «Шчыра Кажучы». Выслаць названыя матэрыялы ён адмовіўся, настойваючы на асабістай сустрэчы.
Гаворка ідзе пра праграму, у якой медыкі распавядалі пра дапамогу збітым і асобам, якія былі згвалтаваныя ў паслявыбарчыя дні.
Героі праграмы «Шчыра Кажучы» пацвердзілі, што да іх прыходзілі з міліцыі і патрабавалі даць кантакты пацярпелых, або запісаць «прызнанні» у хлусні. Але ніхто з іх не пагадзіўся.
Рэаніматолагу з НПЦ хірургіі
Кацярыне Мержынскас патэлефанавалі 17 верасня, 18-га прыязджалі на размову да яе на працу. 21-га забіралі з працы ў РУУС на размову, яна выклікала туды адваката, праз 4 гадзіны адпусцілі.
Біёлага і былую выкладчыцу медкаледжу
Алену Хоміч сілавікі наведвалі двойчы. Яна назвала гэтыя візіты пераследам і адмовілася падпісваць пратаколы.
Усе героі на волі. Пра прыцягненне іх да нейкай адказнасці міліцыянты нічога не казалі.
Крыніца: @belsat