Haradzienski dan repost
Нягледзячы на крызіс у дзяржаве, «крэпкія хацяйственнікі» знаходзяць час для творчай працы, якая праяўляецца ў упіхванні ўсё новых, але стабільна «крэаціффных» інсталяцыі. Калі гараджане запытаюцца «куды больш?!», «хазяйственнікі» патлумачаць, што горад гэта такое вялікае поле, у якім нельга пакінуць пустога месца проста так. «И вабшчэ эта красива». Як бачым, для экспрэсіі вымовы «мы», была зробленая спецыяльная паўза, а для пазначэння аўтарства, каб не ўзнікала пытання «мы – гэта хто?», творчыя «крэпкія» пакінулі аўтарскі знак – аленя-цюленя. Як заўсёды арыгінальна, «прыўкрасна» і тым разам самакрытычна. Meisterstück, адным словам!