📍У крэатыўнай прасторы «1387», што ў Бабруйску, адбыўся ператрус
Сілавікі прыйшлі туды а 17-й гадзіне. Сталі выносіць каробкі і складваць іх у бус. Што ў каробках – невядома.
Ператрус працягваўся больш за 4 гадзіны, пасля яго затрымалі кіраўніцу Наталлю Халанскую і яшчэ адну жанчыну.
Пакуль няма інфармацыі аб тым, з якой нагоды адбыліся ператрус і затрыманні.
19 кастрычніка прастора «1387» адзначыла сваё 7-годдзе. Гэта адзіная такая ўстанова ў Бабруйску. Тайм-клуб аб'ядноўвае вакол сябе актыўных гараджан і вядомы шматлікімі цікавымі культурнымі і адукацыйнымі ініцыятывамі і мерапрыемствамі.
Крыніца: @belsat