❤️ Сапраўдная драма ў жывым эфіры! Дзякуй Богу, са шчаслівым канцом. Як гэта было?
▶️ Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксен знянацку знепрытомнеў у першым тайме матчу Данія – Фінляндыя на чэмпіянаце Еўропы.
▶️ Менш чым праз хвіліну каля яго былі медыкі і распачалі рэанімацыю. Перад тым дапамагалі футбалісты – спраўдзілі язык і палажэнне цела.
▶️ Стала вядома, што ў Крысціяна спынілася сэрца. Стадыён замёр у маўчанні і слязах.
▶️ Каб прыкрыць Крысціяна ад камераў, з трыбунаў перадалі фінскі сцяг.
▶️ Пасля рэанімацыйных дзеянняў футбаліста панеслі ў хуткую. Праз некалькі хвілінаў стала вядома, што у Крысціяна здарыўся інфаркт, але яго ўдалося ўратаваць і стабілізаваць ягоны стан.
▶️ Матч аднавілі а 21:30. Гульцы зборнай Фінляндыі апладзіравалі датчанам, якія вярнуліся на поле.
Фота: Getty Images, Reuters