⚪️🔴⚪️ Лібералы Швецыі за бел-чырвона-белы сцяг
Трое ўплывовых палітыкаў з Ліберальнай партыі Швецыі: прадстаўнік парламенцкага камітэта па замежных справах Фрэдрык Мальм, намеснік старшыні парламенцкай групы Майя Нільсан і Еўрадэпутат Карын Карлсбро звярнуліся да міністра замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ з просьбай пачаць выкарыстоўваць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг Беларусі замест чырвона-зялёнага сцяга на ўсіх афіцыйных мерапрыемствах, звязаных з Беларуссю.
«Увесь гэты час сімвалам дэмакратычнай апазіцыі быў бел-чырвона-белы сцяг. Сцяг, які быў афіцыйным сцягам краіны ў перыяды незалежнасці ад Расеі. Чырвона -зялёны сцяг сведчыць пра цесныя сувязі Лукашэнкі з Пуціным і шырока выкарыстоўваецца ў здымках, на якіх апазіцыянеры вымушаныя каяцца ў злачынствах, якіх яны ніколі не рабілі.
Той факт, што знешні свет выкарыстоўвае гэты сцяг, не з'яўляецца нязначным сімвалічным пытаннем. Ён закліканы надаць легітымнасць дыктатару, які не шкадуе сродкаў для пераследу журналістаў, актывістаў і іх сваякоў.
Беларускі бел-чырвона-белы сцяг выбраны ў якасці сцяга і сімвала тых, хто фактычна перамог на выбарах у Беларусі ў мінулым годзе. Гэта сцяг, абраны беларускім народам. Гэта сцяг, які Швецыя павінна выкарыстоўваць, калі мы падымаем сцяг гэтай краіны.
Падыміце бел-чырвона-белы беларускі сцяг», – пішуць палітыкі ў звароце.
Крыніца: @belarusy_zarubezhja.