За выкрык «Жыве Беларусь» у будынку суда Смаргоні распачалі крымінальную справу паводле артыкулу 339 КК «Хуліганства».
Усё пачалося 18 лютага, калі ў Смаргонскім раённым судзе выносілі прысуд у крымінальнай справе супраць Руслана Валюка і Ірыны Маркавай паводле артыкулу «Паклёп». Калі прысуд ужо вынеслі, на калідоры нехта выгукнуў «Жыве Беларусь», некаторыя адказалі на гэта «Жыве». Тады адная з суддзяў абурылася, забараніла людзям выходзіць з будынку суда і выклікала міліцыю. Большасць з іх уцяклі праз вакно, але пяць чалавек былі затрыманыя.
Пакуль затрыманыя былі ў ізалятары, датычна іх распачалі крымінальную справу паводле артыкулу «Хуліганства». Сярод падазраваных – усе тыя людзі, якія заставаліся на вынясенні прысуду. Але высветліць, хто менавіта крычаў «Жыве Беларусь», не атрымліваецца, бо відэа з судовых камераў кепскай якасці.
Крыніца: @nashaniva