Італьянскі забудоўнік «Газпрам-цэнтру» разбірае краны і сыходзіць
Будоўля «Газпрам-цэнтру» пачалася ў 2013 годзе на месцы адмыслова знесенага для гэтага аўтавакзалу «Маскоўскі». Чакалі, што ўжо ў 2020-м ён станецца самым высокім з дзейных будынкаў сталіцы, але цяпер на месцы толькі невялікі каркас ніжніх паверхаў.
Як вядома «Нашай Ніве», з будоўлі са скандалам сыходзіць генеральны падраднік, італьянская фірма Codest.
На месцы будоўлі бачна, як разбіраюцца будаўнічыя краны, бо плаціць за арэнду такой дарагой тэхнікі няма сэнсу, калі нічога не робіцца. Працоўных на тэрыторыі таксама не відаць.
Афіцыйнага каментара пакуль атрымаць не ўдалося.
Крыніца: @nashaniva