Пасол Беларусі ў Аргенціне Уладзімір Астапенка 27 кастрычніка накіраваў ліст Лукашэнку і ў МЗС, дзе папрасіў вызваліць яго ад займанай пасады. Прычына – шматлікія парушэнні наймальнікам асноўных правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі, грубыя фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, неапраўдана жорсткая рэакцыя сілавікоў на законныя акцыі мірнага пратэсту, неправамернае зацягванне распачацця крымінальных спраў па фактах забойстваў, катаванняў, сексуальнага гвалту, масавых збіванняў, адвольных затрыманняў, ілжывыя сведчанні з боку праваахоўных органаў, адсутнасць максімальнай публічнасці пры арганізацыі цырымоніі прэзідэнцкай інаўгурацыі.
Крыніца: @nashaniva
Крыніца: @nashaniva