Беларуская інтэлектуальная гульня


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Беларуская інтэлектуальная гульня – паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі, праверыць і паглыбіць свае веды.
Сувязь: @alesia_gurtab

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


16 студзеня (нядзеля) ў 14:00 адбудзецца "Калядная вечарына".

Нас чакае:
▪️Квіз пра зімовыя ўрачыстасці ад БІГ (старыя і новыя пытанні)

Можна прыходзіць з камандай, можна без)
Усіх размяркуем і рассадзім.
Абавязкова трэба зарэгістравацца ў дадзенай форме: https://forms.gle/oQE2cRhQPXeQaTa48

Каманда пераможцаў атрымае прыз.

▪️Выступ Калядоўшчыкаў, сустрэча з якімі паспрыяе паспяховаму году.

▪️Майстар-клас па танцах. Разамнем ножкі пад гукі чароўнай дуды.

▪️Прагляд кароткага кіно пра Каляды.

❗️Колькасць месцаў абмежаваная!

💰Кошт: 10 р. за чалавека.

Клічце сяброў і знаёмых!
Давайце разам далучацца да роднай культуры і спрыяць яе развіццю.

💡Вечарына закрытая.
Уваход толькі па спісах. Мерапрыемства адбудзецца ў кавярні ў раёне ст. м. Пушкінская.

Рэгістрацыя тут https://forms.gle/oQE2cRhQPXeQaTa48

❓Калі ёсць пытанні – звяртайцеся @alesia_gur
+375291419497


Спадарства!

У сувязі з абставінамі, што склаліся ў Беларусі, мы пакуль не можам абвясціць турнірную гульню. 😢

Выйсце: можаце замовіць БІГ на ваш карпаратыў або тымбілдынг (можна і анлайн).

Гэта выдатная магчымасць у забаўляльнай форме далучыць калег да роднай культуры, цікава і плённа правесці час!

Адкрытыя для любых прапаноў!

Пішыце!
Тэлефануйце!
+375291419497;
+375295516213.


Ці жадаеце вы прыйсці на БІГ у сярэдзіне студзеня?
So‘rovnoma
  •   Залежыць ад палітычнай сітуацыі
  •   Залежыць ад эпідэміялагічнай сітуацыі
  •   Так, пры любых умовах
  •   Не
57 ta ovoz


90 год з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.






У нашай хаце свята!


Але не ўсе мужчыны сёння могуць шчыра парадавацца, бо на адну свабодную дзяўчыну (ды якую!) стала меней!

Ірачка, дарагая наша, будзь каханай і кахай! Трымайце разам з Вадзімам сваю птушку шчасця ды ў любых выпадках шануйце і шкадуйце адзін аднаго!❤️

Горка маладым! 🎊




Фотаздымкі са святочнай гульні!
Якія вы ў нас прыгожыя!😍

Больш фотаздымкаў у суполках FB i VK
#беларускаяiнтэлектуальнаягульня #біг #біг32


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
📹Трымайце невялікі відэаагляд са святкавання пяцігоддзя гульні.

Дзякуй, што вы з намі! 🙏🏻
Вельмі ўдзячныя вам за ўсмешкі, цеплыню, весялосць, віншаванні і падарункі!
Вы найлепшыя!❤️


Дзякуй за гульню! 😘


📍Як нас знайсці?

Уваход знаходзіцца за будынкам корпуса Гарызонта, збоку Куйбышава. Трэба прайсці каля шлагбаума і зайсці ўглыб пляцоўкі.

Адрасы: Куйбышава, 45 або Машэрава, 11/10.


Спадарства!

❗Калі ў вас змянілася колькасць гульцоў або вы не прыйдзеце, напішыце, калі ласка, у каментарах.

Улічыце, што ў "Пясочніцы" не так шмат месца і, калі самі не зможаце, дайце магчымасць ахвотным згуляць)

💰Нагадваем, што кошт гульні складае 7 рублёў.

⏰Пачатак 19:00
📍Адрас: Машэрава 11/10.


Сябры!

У перапынках на гульні ў вас будзе магчымасць павіншаваць 🎂любімы БІГ з юбілеем. Зрабіць гэта можна ў любой форме: ад балад да падушак, вышытых крыжыкам. Галоўнае – крэатыў і станоўчыя эмоцыі, якімі ахутаеце падарунак.

Мы вас вельмі любім! ❤️

Аўтараў найлепшага віншавання ўзнагародзім не менш неардынарным прызам!🎁


Сябры, пасля вымушанага перапынку мы зноўку праводзім гульню.

Гэтым разам у нас сапраўдны юбілей: БІГ адзначае пяцігоддзе! 🎂

Паколькі пандэмія яшчэ не скончылася, святочны турнір адбудзецца на свежым паветры ў "Пясочніцы". Памятайце пра маскі і антысэптыкі.

Будзе весела і не абыйдзецца без сюрпрызаў!

Чакаем вас 16 ліпеня а 19-й гадзіне.❤

Увага❗ Колькасць каманд абмежаваная.


Рэгістрацыя на БІГ#31
1 сакавіка (нядзеля), 17:00

https://forms.gle/MisvHozyqy9dT9Zn9


💡Калі вы маеце жаданне, але па нейкіх прычынах засталіся без кампаніі, не хвалюйцеся, таксама праходзьце рэгістрацыю.
У полі "Назва каманды" пазначце сваё імя, у полі "Колькасць чалавек" — 1, у каментарыях — "Шукаю каманду".
Усіх "адзінокіх" жадаючых аб'яднаем у «Стыхійную».




Калі кожны ў нашай краіне пачне з сябе і штодня будзе любіць ці сварыцца, кахаць ці ненавідзець, радавацца ці сумаваць па-беларуску, родная мова хутка стане адзінай дзяржаўнай.

Яна гэтага заслугоўвае!

18 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

76

obunachilar
Kanal statistikasi