«Вядзьмар, які рабіўся ваўком. Беларускія чарадзейныя казкі» (Янушкевіч, 2020 год)
Думаеце, што казкі — гэта нешта для дзяцей? Тады як вам казка, дзе свякроў тройчы забівала толькі што народжанага ўнука і казала сыну, што гэта жонка ягоная дзіця сваё забіла? А гісторыя пра сабаку з 12 ныркамі, які мог і лася, і мядзведзя, і ваўка задушыць?
Вядомыя ўсім нам з маленства казкі, напрыклад, братоў Грым, якія звычайна сустракаюцца ў дзіцячых кнігах, гэта не зусім тое, што было запісана першапачаткова. Для маленькага чытача гэтыя творы выглядаюць чароўна і звычайна маюць пазітыўныя канцоўкі, зробленыя рэдактарамі кніг. Сапраўдныя ж народныя казкі далёка не такія светлыя і вясёлкавыя. Але ад таго не менш цікавыя.
У выдавецтве Янушкевіч @januskevicbooks выйшла кніга чарадзейных казак з ілюстрацыямі культавага беларускага мастака Валерыя Славука. Уклаў зборнік «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» Антон Францішак Брыль. Кніга складаецца з 30 казак, якія ў канцы ХІХ і пачатку ХХ ст. былі запісаныя па ўсёй Беларусі. Казкі збіралі Павел Шэйн, Еўдакім Раманаў, Міхал Федароўскі, Уладзіслаў Вярыга і іншыя. Каб захаваць непаўторную атмасферу апавядальнікаў, укладальнік кнігі стараўся не вельмі змяняць казкі, толькі апрацоўваў іх. Праўда, некаторыя творы ў першапачатковых крыніцах былі запісаныя ўрыўкамі, таму спадару Брылю давялося іх крыху дапісваць.
У працэсе чытання гэтага зборніка мне прыдумалася адна цікавая забава: вечарам, калі на вуліцы стане цёмна, сесці ўсёй сям’ёй (калі адчуваеце, што вашы дзеці ўжо могуць слухаць такія гісторыі), уключыць ліхтарыкі (ці запаліць свечкі для больш аўтэнтычнай атмасферы) і ўголас чытаць гэтую кнігу. Убачыце, хто ў сям’і самы трывалы 😏
Дарэчы, фалькларысты тлумачаць жорсткасць казак тым, што першапачаткова гэтыя творы ўвогуле не адрасаваліся дзецям. А большасць сюжэтаў — гэта пераасэнсаванне старажытных абрадаў і рытуалаў. Таксама ёсць цікавая версія, што ў даўнія часы бацькі з маленства рыхтавалі сваіх дзяцей да няпростага жыцця. Вось і ставіліся да іх, як да дарослых, не баючыся расказваць такія гісторыі.
Зборнік атрымаўся цікавым і каларытным. Тут не толькі асаблівасці побыту сялян і паноў, але і багатая беларуская міфалогія. Тэкст дапаўняецца цудоўнымі ілюстрацыямі Славука. Кніга вялікага фармату, цвёрдая вокладка, 30 казак, 130 старонак і мноства ілюстрацый, часам на цэлыя развароты кнігі. Выдатнае папаўненне вашай бібліятэкі.