Супер Мова dan repost
🛡⚔️ Усьведамляць сябе гаспадаром у сваёй краіне
У рубрыцы #героі – Андрэй Вітушка, анестэзiёлаг-рэаніматолаг, магістар палітычных навук, вобласьць інтарэсаў якога – палітыка ў сьферы аховы здароўя, сацыяльныя праблемы мэдыцыны 🩺
🌟 “Беларуская мова патрэбная, каб усьведамляць сябе гаспадаром у сваёй краіне. Уся народная творчасьць, культура, традыцыя зьвязвае нас з былымі пакаленьнямі, стварае прыемнасьць. Калі ты пачынаеш гаварыць па-беларуску, гэта ўсё роўна што табе далі бясплатны хутар у Валожынскім раёне, дзе вялізны дом і вялізная пуня”.
🌟 “Мова – спосаб атрымаць доступ да культурнага пласта, які цябе зьвязвае з гэтай зямлёй, дазваляе лепш разумець, што тут да чаго, чаму тут людзі рабілі так, а не інакш. І яшчэ, перайсьці на беларускую мову – гэта добры спосаб пазбавіцца ад кагнітыўнага дысанансу. Ты ж увесь час задаеш сабе пытаньне, чаму ты беларус і не размаўляеш па-беларуску. Пачні гаварыць на роднай мове, і дысананс зьнікне, табе стане камфортней”.
🌟 “Беларусам, якія хочуць парадка й чысьціні й ведаюць беларускую мову, гэта дапаможа хутчэй упарадкаваць свой сьвет. Яны будуць разумець, што гэта чысьціня й гармонія на беларускай, а не на нейкай яшчэ зямлі”.
Глядзіце інтэрв’ю з Андрэям тут.
#супермова #мова #героі #гонар #годна