Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Беларуская міфалогія і народная дэманалогія ў інтэрпрытацыі ілюстратара Артура Басака з Гародні

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


“…І ў далі шла-пойшла. Подывылася — там сыдыць жэба.
— А яка вона була?
— Ой, вэлька.
— А во так, покажыце.
— Вочы такэ вэлыкы, — старая сціснула кулакі і паказала ўсім прысутным. — І ўсё тым своім ртом хлоп, хлоп. Я ўзела такое паліна веліка і тоўстэ. Думаю, одыйду і кыну. Но не кінула. Думаю, вона мэны гэто, як гопне на плэчы, то вона мнэ прываліць, шо я і не ўстану.
— А вы тогды дзіўчыною былы?
— Ну, дзіўчыною.
— А што то за жеба такая была? Вам не казалі, што то за явленіе?
— О, кажуць, можа якая ведзьма. Ох, кажуць, добра што не чэпіла. Я побоялася.”

З асабістых запісаў Сяргея Лескеця (аўтар “Шэпта”)


Колькі Андрусь не насіў каштоўнасцяў і грошай на тое месца, дзе з'яўляўся нячысцік, яны заўсёды знікалі, а ў раскапаных тунэлях было пуста. Яно і зразумела, бо гэта быў дух Кладнік. Менавіта так ён заўсёды і робіць.

Я дастаў рог з кароны Вужынага Караля і кінуў на тое месца, дзе Андрусь бачыў нячысціка. У тое ж імгненне пясок пачаў сыходзіць пад зямлю, як бы прасейваючыся, а на верх пачаў праступаць скарб: куфры з манетамі, мяхі з каштоўнымі камянямі, сярэбраны і залаты посуд. Я сказаў забраць Андрусю толькі ягоную маёмасць і не чапаць чужую, бо яна праклятая, а потым загадаў вяртацца дадому. Сам я перахаваў скарб, пазбавіўшыся сувязі з нячысцікам.

Наступным разам мне давялося наведаць Барысаўскую аўстэрыю толькі праз год. Кава Марылі была ўсё такая ж цудоўная, але вось Андруся з ёй ужо не было. На жаль, тады ў лесе ён забраў з сабою крыху больш, чым павінен быў. Ужо праз месяц у яго адняліся рукі, праз яшчэ месяц ён аслеп, а да зімы памёр...”

З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча

P.S. Хутка выходзіць новы артбук з аповедамі 😉😈


Астылы адвар палыну прывёў Андруся ў прытомнасць. Я растлумачыў, што ведаю чаму ён тут і папрасіў апісаць нячысціка. Андрусь расказаў, што часам на яго знаходзіць раптоўны сон, у якім ён бачыць старога з чырвонымі агністымі вачыма і такой жа барадой. На галаве канічная шапка з літога золата, а ў руках кій з чыстага срэбра з залатой булдавешкай. У яго няма цела, бачна заўсёды толькі галава. Ён указвае на месца, дзе ляжыць багацце, а ўзамен просіць прынесці яшчэ крыху золата.


Тэнар загінуў, а скарб яго аблюбаваў нячысцік. Чароўным святлом уначы, некалькі гадоў праз, ён прывабіў да сябе дзеда Андруся. Той стаў апантаны скарбам, паў лесу перакапаў, але так яго і не знайшоў. Дэман з’яўляўся ў сне і прасіў крыху золата ўзамен на вялікія багацці, дзед вынес амаль усё з хаты, але так і не разбагацеў. Наадварот, нячысцік загубіў яго. Пазней тое самае адбылося з яго сынам - бацькам Андруся, а зараз гэта адбываецца і з самім Андрусём. Сабраўшы апошнія каштоўнасці ў хаце, той сышоў у лес ужо як некалькі дзён. Марыля ледзьве зводзіць канцы з канцамі...

На наступны дзень я накіраваўся на пошукі Андруся, каб дапамагчы. Я ведаў з чым маю справу. У суседнім лесе, сярод старажытных і магутных дубоў, я знайшоў хлопца спячым на зямлі. Ён быў добра запэцканы брудам, а вакол было некалькі глыбока пракапаных ям.


“Чарговы раз я гасцяваў у невялікай аўстэрыі побач з Барысаўскай аптэкай. Гаспадыня Марыля была не такая гасцінная, як звычайна, а Андрусь - яе муж, і зусім не з’яўляўся тутака.

У адзіны з вечароў нэрвы Марылі не вытрымалі і праз слёзы яна мне ўсё распавяла. Ужо які месяц яе мужу не дае пакою закляты скарб. Гэтая бяда згубіла яго дзеда, бацьку, а цяпер узялася і за сына.

Шмат гадоў таму французскія захопнікі Напалеона паспешна пакідалі горад. Быў сярод іх і асабліва заўзяты вар’ят - сяржант Тэнар. Ён нарабаваў шмат каштоўнасцяў і грошай за час вайны. Не грэбаваў ён вадзіць сяброўства і з мясцовымі вядзьмарамі. Пакідаючы горад, ён схаваў свой скарб у бліжэйшым лесе. Закопваць скарб дапамагаў яго памагаты, якога ён пазней застрэліў са словамі: “Як гэты выстрал паляцеў далёка, так мае грошы апусціцеся глыбока!”. Тым самым зрабіўшы скарб заклятым.


Канцэпт Кладніка або Скарбніка з рысамі Дзедкі спадара Шпілеўскага


Тхаралак. Пакуль без гісторыі


papury.bel | кнігі на беларускай мове dan repost
Якую кнігу чакаеце?
So‘rovnoma
  •   Мае цудоўныя гісторыі на добры сон
  •   Як Меша знайшоў хвост
  •   Сабака Мані
  •   Беларускія нячысцікі. Лясныя
  •   Беларускія нячысцікі. Водныя і балотныя
  •   Тры таварышы
  •   На заходнім фронце без змен
  •   Самы багаты чалавек у Вавілоне
478 ta ovoz


Галасуем, Спадарства!


papury.bel | кнігі на беларускай мове dan repost
🔸Беларускія нячысцікі. Лясныя
🔸Беларускі нячысцікі. Водныя і балотныя
Аўтар і ілюстратар Артур Басак пры ўдзеле Аліны Длатоўскай
Легендарныя дзеннікі дасведчанага нячысціказнаўцы. Кнігі будуць шыкоўныя! Тканкавы карэньчык, залатое і срэбнае цісненне літар.
Ужо адпраўлены ў друк. Чакаем у канцы траўня

🔸Тры таварышы
Эрых Марыя Рэмарк
Пераклад на беларускую Уладзімір Папковіч
Гэта глыбокі і кранальны аповед пра сяброўства, каханне і здольнасць выжываць ў суровых рэаліях міжваеннай Германіі, які пакідае след у сэрцах кожнага чытача.
Яшчэ ідзе праца над кнігай.

🔸На заходнім фронце без змен
Эрых Марыя Рэмарк
Яшчэ ідзе праца над тэкстам. Пераклад на беларускую Сяргея Матыркі. Гэта пранізлівая і лірычная гісторыя пра страты, пакуты і расчараванні вайны.

🔸 Самы багаты чалавек у Вавілоне
Джордж Сэмюэл Клэйсан. Пераклад на беларускую Наталля Зайцава.
Сусветны бестселер пра грошы, які амаль сто гадоў займае верхнія радкі ў спісах найлепшых кніг па кіраванні фінансамі.
Яшчэ ідзе праца над кнігай.


Гукаем! Гуляем! Вясну сустракаем! 🥞




Анонс!


— У мышэй наймацнейшыя зубы. Таму менавіта іх і просім, каб яны гэтай моцай падзяліліся. Малочны зуб дзіцяці мае свае асабістыя магічныя ўласцівасці. Ад таго і ведзьмы за ім палююць, і іншыя нячысцікі. Лепей яго не пакідаць сабе, каб яны яго не забралі. Некаторыя гарэзныя пачваркі не супраць ім паласавацца. Мышкі ўдзячныя за такі падарунак. Некаторыя лічаць, што ў абліччы мышэй за зубам прыходзяць нашыя продкі.
— А куды мышкі выносяць зуб? Што з ім яны робяць?
— Думаю, свайму каралю Паднору нясуць. А той ужо сваім вядзьмарствам дзіцяці моцных зубоў даруе.
— А ты ніколі не спрабаваў прасачыць і даведацца?
— Не, перспектыва сустрэцца з Паднорам мяне не вельмі радуе. Ды і мышкі спецыяльна ж падаруначак пакідаюць, каб людзі іх не турбавалі.
— Падарунак? Хм... мне ніколі не пакідалі.
— Так? Ну, можа на гэты раз. Зачыняй вочы, Алесь...

Я скончыў свае запісы і пагасіў свечкі. Хлопчык ужо моцна спаў. Я ўстаў і падышоў да печы, дастаў манету і хацеў быў пакласці яе замест зуба, але выявіў, што зуба няма! А замест яго ляжала пяць залатых рублёў...Дзіўна…”

З натакаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча

P.S. А каму вы ў дзяцінстве пакідалі зубы?


“Алесь падбег да печкі, абнёс свой маленькі выпалы зуб вакол галавы тры разы і кінуў на печ са словамі: “Табе мышка ліпавыя зубы, а мне касцяныя!”. Потым хлопчык вярнуўся ў пакой і заскочыў у ложак накрыўшыся коўдрай. Я сядзеў недалёка за сталом і ў святле свечак дапісваў свой дзённік.

— Дзядзька Ян! А што, мышка і сапраўды мой зуб забярэ?
— Вядома!
— А чаму мы кладзем зуб менавіта мышцы? Чаму не Хатніку ці Красналюдкам?










Бібліятэка трэкаў [TŠ] dan repost
AnnaMaria (2023)
сімфа-рок альбом

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.