На 95-м годзе жыцьця памёр вэтэран беларускага супраціву Антон Фурс
У 16 гадоў ён зь сябрамі стварыў у Глыбокім «Саюз беларускіх патрыётаў». За гэта яго ў 1947 годзе асудзілі на расстрэл, але ў сувязі з адменай сьмяротнага пакараньня адправілі на 25 гадоў у лягеры. У Карагандзе Фурс браў удзел у паўстаньні лягераў.
Вызвалілі яго праз два гады пасьля сьмерці Сталіна, у 1955-м. У 1992-м — рэабілітавалі «праз адсутнасьць складу злачынства».