Спадчына dan repost
У Магілёве разбураюць апошнія рэшткі экзэрцыргаўза.
У ХІХ стагоддзі гэта быў адзін з самых грандыёзных будынкаў у Магілёве. Экзэрцыргаўз быў пабудаваны па праекце архітэктара В. Стасава ў 1815 – 1831 гадах пад патрэбы рэгулярнай арміі ў пачатку ХІХ стагоддзя. Ён выкарыстоўваўся як памяшканне для вайсковых практыкаванняў у халоднае надвор’е. Па архітэктурным рашэнні гэта быў манеж, гэта значыць, што яго дах не меў цэнтральнага слупа, альбо падпоркі, і трымаўся толькі на бакавых сценах. Экзэрцыргаўз функцыянаваў да пажару 1870 года, у якім ён згарэў і ў далейшым не аднаўляўся.
Адсутнасць уцямнай іканаграфіі рэшткаў незвычайнага помніка доўгі час не дазваляла гісторыкам і краязнаўцам з упэўненасцю ідэнтыфікаваць гэтыя паўразбураныя сцены на перыферыі гістарычнага цэнтра.
Некалькі гадоў таму, падчас будаўніцтва ФСАН і добраўпарадкавання навакольнай тэрыторыі частка сцяны ўжо была дэмантавана.
#Магілёў знішчэнне
https://6tv.by/u-magiljove-razburajuc-aposhnija-rjeshtki-jekzjercyrga-za-fota/