Запрашаем!
18, 19, 20 i 21 сакавiка цыкл лекцый-гутарак, прысвечаных розным галінам візуальнага мастацтва, што знаходзяцца па-за межамі так званага «высокага», «чыстага», «сапраўднага» мастацтва, і нярэдка (у тым ліку ў клясічнай гісторыі мастацтва) разглядаюцца як маргінальныя, другасныя альбо ніжэйшыя ў дачыненні да яго.
Мы робім гэта дзеля таго, каб пахіснуць стэрэатыпна-іерархічныя канструкты тэорыі і гісторыі мастацтва, каб уключыць гэтыя маргінальныя зоны ў агульную карціну, каб пашырыць нашыя гарызонты бачання і разумення мастацтва з улікам гэтае «інклюзіўнай» оптыкі, каб вызваліць узурпаваныя мастацтвы і сцвердзіць значнасьць тых, што доўгі час альбо з самога пачатку знаходзяцца «пад сумневам».
Лектарка: Лізавета Міхальчук / мастацтвазнаўца, куратарка галерэі Прасторы КХ і анлайн-галерэі
www.spacekx.comЦыкл складаецца з 7 частак, але гэтым разам мы запрашаем вас на ўводную гутарку-прэзентацыю цыкла, а таксама на 3 лекцыі з першай часткі:
18 сакавіка, 17.00
Прэзентацыя цыкла лекцый. Уводзіны ў праект
19 сакавіка 17.00
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
20 сакавіка 19.00
НАІЎНАЕ МАСТАЦТВА
21 сакавіка 19.00
МАСТАЦТВА АУТСАЙДЭРАЎ
Працягласць лекцыі: 1-1,5 гадзіны
Лакацыя: Warszawskie Obserwatorium Kultury / ul. Marszałkowskа 34/50
УВАХОД ВОЛЬНЫ