Begаныч


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha
Toifa: Sport


Як шмат вы ведаеце пра беларускі спорт? А пра маркетынг і менеджмент, SMM, PR у белспорце? Шчыра і адкрыта расказваю пра гэта вам.
Для данатаў: https://www.patreon.com/user?u=30453315
Даслаць інфу: @Sirenevy_Kit

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Toifa
Sport
Statistika
Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🏆 Толькі што Кацярына Сныціна выйграла Еўракубак — другі па крутасці турнір ў жаночым баскетболе.

Вось так у анлайн-рэжыме я згубіў яшчэ кавалачак дзяцінства, таго самага, калі адзінай праблемай было вырваць пульт ад тэлевізара, каб бабуля не пераключала валідольную зборную на чарговую мыладраму! Тыя матчы на Еўрабаскеце-2007 і Алімпіядзе-2008 прапусціць было немагчыма.

Сёння быў у апошні матч* у доўгай і цудоўнай кар'еры Кацярыны, ці не адзінай, хто застаўся на топ-узроўні з той каманды

*еўракубкавым матчы

Усіх неабыякавых віншую 🙌


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сусветны жаночы футбол: роўныя правы, сыход ад аб'ектывізацыі, павелічэнне заробкаў, канцэнтрацыя толькі на спорце

АБФФ: паспрабуй муа-муа, паспрабуй джага-джага


Пост здаў — пост прыняў.

Учора моцна папярхнуўся кавай, убачыўшы гэты кадр у відосе Трендеца з польскага Гданьску са сваім прозвішчам.

Там украінскі Івулін зняў вельмі цікавы выпуск пра мясцовую «Лехію», якая гуляе ў Д2, хаця яшчэ ў 2019-м мела бронзу Экстракласы.
ЯК ЖАК ТАК?

Пытае ў ва ўсіх вядучы.

Размова ў відэа ідзе адразу пра чатырох украінцаў, якія прыехалі ў Гданьск пад выхад з Д2 праз вайну ў сваёй краіне: В'юніка, Хланя, Жалізка і Сарнаўскага.

Першыя тры — маладыя гульцы, якія сышлі з родных украінскіх клубаў/акадэмій праз скандалы і судовыя позвы. Гэтая лінія надзвычай цікавая, бо і беларускі футбол мае такія ж праблемы: не падпісваеш кантракт — адпраўляюць у дубль да канца тэрміна.

Карацей, раю паглядзець 👍 А ў мяне цяпер +1 футбольны цёзка


Ультрапатрыёт Антон Пуціла зрабіў камінг-аўт:

«Не скрывал и не скрываю: я за нашего Президента. За Беларусь. За развитие страны. Люблю ее, мне нравится путь, который мы выбрали и которым движемся, наша социальная политика. Чистый город, красивые улочки, много зелени, мир, небо, земля… Это мое мнение, и я имею на него полное право.


— Быть патриотом — это важно?

— Это жизненно необходимо».


Зборная Беларусі атрымала role model на наступны кваліфікацыйны цыкл






чуткі скандалы расследаванні

У Сані Івуліна новы канал: @chestnok_live' rel='nofollow'>https://www.youtube.com/@chestnok_live


Вось і пруфы пад'ехалі. Шчыра выбачаюся перад глыбокапаважанай канторай.


Макслайн падпісаўся з вялікім Зіданам 😏 Вось як адказваюць беларусы на судовыя іскі з Англіі 😌

Я не знайшоў на старонках і сайце легенды французскага футбола ніякай інфармацыі пра гэтае супрацоўніцтва. Роўна як і на сайце букмекераў з Беларусі.

UPD: На сайце Макслайна такая навіна ёсць, але ніякай канкрэтыкі яна ў сабе не ўтрымоўвае: «Сотрудничество Зинедина Зидана с Maxline открывает возможности его поклонникам ближе познакомиться с легендой. Продолжайте следить за обновлениями, чтобы быть в курсе всех актуальных новостей футбола и получать эксклюзивные предложения».

Зноў хочуць трапіць пад блакіроўку ў гугле?

Падтрымаць канал праз Patreon


🏃🏻‍♂️ Памятаеце гісторыю з фэйкавым партнёрствам Макслайна і «Манчэстар Юнайтэд», пра якую я распавядаў раней?

То бок, букмекерская кантора не змагла прыдумаць нічога лепей, чым налупіць для сацсетак крэатываў з англійскім клубам, які нічога не ведае. Маі пытанні пра гэты кейс у кампаніі праігнаравалі.

А вось у МЮ пракаментавалі, што аддзел па працы з брэндамі завёў унутраную справу, каб разабрацца з беларусамі. Праўда, тады здавалася, што ніякіх санкцый быць увогуле не можа.

‼️ Але нечакана наступствы ўсё-такі з'явіліся.

Гугл пачаў блакаваць сайт Макслайна ў выдачы праз пазоў ад МЮ на аўтарскія правы. Футбольны клуб спасылаецца менавіта на той самы артыкул аб партнёрстве:

"Maxline заяўляе, што з'яўляецца афіцыйным партнёрам "Манчэстар Юнайтэд". На сайце выкарыстоўваецца эмблема "Манчэстэр Юнайтэд", якая абараняецца аўтарскім правам і з'яўляецца гандлёвай маркай "Манчэстэр Юнайтэд". Maxline таксама выкарыстоўвае абароненае аўтарскім правам малюнак трох гульцоў "Манчэстар Юнайтэд".

Выкарыстанне матэрыялаў "Манчэстар Юнайтэд", абароненых аўтарскім правам, і сцвярджэнне, што яны з'яўляюцца афіцыйным партнёрам, блытае спажыўцоў і прымушае іх выкарыстоўваць букмекерскі сэрвіс Maxline, паколькі кліенты лічаць, што ён ухвалены "Манчэстар Юнайтэд". Калі ласка, выдаліце гэты вэб-сайт, гэта парушае ўмовы прадстаўлення паслуг Google".

Цяпер, калі вы загугліце «букмекерская контора беларусь» альбо нешта іншае, звязанае з бетынгам, то старонак Макслайна пабачыць не атрымаецца — замест гэтага вісіць рэмарка пра адзін выдалены вынік

😱 Прамы запыт «Макслайн» у гугле такі працуе, але не больш.

🙏 Падтрымаць канал праз Patreon


🏃🏻‍♂️ Усім прывітанне. Апошнім часам нічога сюды не публікаваў, бо займаўся жыццёвымі і вялікімі прыгодамі.

А іх было шмат:
— Пераехаў з Батумі ў Кракаў з месячным транзітам праз Ізраіль.
— Закрыў сямейны бізнэс-праект.
— Сышоў з працы і знайшоў новую.
— Змантаваў @maria__beganskaya/videos' rel='nofollow'>5 выпускаў для YouTube.
— І напрыканцы, пахудзеў на 10 кг — заўважыў толькі калі пачалі спадаць шорты, якія раней былі як раз 🐝

Гэта ўсё забрала на сябе так шмат жыццёвай энергіі, што да рэалізацыі планаў зусім не засталося маны. І так як я цяпер цалкам «па-за гульнёй» — гэты канал застанецца звязваць мяне з часткай жыцця, якой я прысвяціў нямала часу.

Найлепшай матывацыяй будзе ваша цікаўнасць да (не)рэгулярных публікацый у выглядзе каментаў і рэакцый, а таксама данаты на квіткі. У Польшчы білеты прадаюць нават у Д4, а кошты такія шалёныя, што можна было б набыць нават сезонны абанемент на некаторыя клубы з ЧБ.

Дарэчы, першай маёй гульнёй тут аказалася 1/32 фінала Кубка Польшчы — фантастычны матч, у якім кракаўская «Гарбарня» з Д4 дома перамагла элітны «Радамяк Радом» 2:1, і прайшла далей. Каэфіцыент на перамогу гаспадароў быў 11 з гакам. Прыкладна так жа я веру ў тое, што змагу часцяком публікаваць менавіта цікавыя матэрыялы. Але я дакладна паспрабую.

Дзякуй за ўвагу! Пачынаем сезон 🏁

#навіныканала


✈️ Хто найлепшы ў беларускім спартыўным Telegram за чэрвень-2023. Працяг рэйтынга, які быў апублікаваны раней.

🙏 Падтрымаць канал праз Patreon

Чаму рэйтынг складаецца менавіта са 130 каналаў:
1. Усяго ў маёй базе ўжо 165 тг-каналаў, аднак частка з іх (каля 20-ці), на жаль, ужо не вядзецца аўтарамі.

2. Таксама 13 каналаў пакуль што не маюць статыстыкі за пэўны перыяд часу альбо адсутнічаюць у базе by.tgstat.сom. Я ўсіх да(пера)заліў іх, чакаем на апдэйт пад наступны месяц.

Што з цікавага:

📈 Цяпер мы дэтальна ведаем як выглядае аўдыторыя белспорта ў тэлеграме — 200 000 падпісчыкаў.

⭐️ 100 000+ ахопаў маюць 40 каналаў — і гэта 89% ад агульнай колькасці ахопаў за чэрвень.

👀 Агульная колькасць праглядаў складае 22 064 000, што амаль на 800 000 меней, чым было ў маі.

Калі будзеце выкарыстоўваць гэтую інфу – прашу дадаваць спасылку на мой канал 🌝

Пра памылкі, удакладненні пішыце ў каменты*

🏒 Хакейны топ
⚽️ ТОП-156 белфутбольных клубаў
⚽️ Футбольны Д1
⚽️ Футбольны Д2
⚽️
Футбольны Д3
⚽️ non-ліга і нябесная ліга
⚽️ Дынаміка падпісак
⚽️ Апытанка ТГ-аўтараў
⚽️
Ахопы белфутклубаў

#статыстыка


😎 Лайфхак ад Прэсбола па павелічэнню падпісчыкаў і ахопаў у ТГ: заблакаваць сайт.

🙏 Падтрымаць канал праз Patreon

З моманту недасягальнасці сайта 16 чэрвеня (нават праз VPN) паказчыкі выраслі на 30%

Нагадаю, што так званыя беларускія ўлады адключылі сайт выдання нібыта праз тое, што рэдакцыя ўзламала сама сябе, размяшчала фотаздымкі нелаяльных спартоўцаў, навіны пра Крысціну Ціманоўскую, прыкольчыкі на форуме і зашмат небеларускага кантэнта.

Аднак, не ўсё так адназначна дрэнна 😃


✈️ Хто найлепшы ў беларускім спартыўным Telegram за май-2023. Працяг рэйтынга, які быў апублікаваны раней.

🙏 Падтрымаць канал праз Patreon

👀 Чаму рэйтынг складаецца менавіта са 121 канала:
1. Усяго ў маёй базе ўжо 161 тг-канал, аднак гэты рэйтынг я вырашыў не драбніць, а ўзяў толькі тыя каналы, што да 9 мая 2023 набралі больш за 100 падпісчыкаў.

2. Таксама 22 канала пакуль што не маюць статыстыкі за пэўны перыяд часу альбо адсутнічаюць у базе by.tgstat.сom. Я ўсіх да(пера)заліў іх, чакаем на апдэйт пад наступны месяц.

Што з цікавага:

📈 У параўнанні з мінулым месяцам атрымліваецца прырост у 809 000 праглядаў, аднак агульная колькасць усё тыя ж 22 млн+. Аднак трэба прыняць той факт, што ў мінулым рэйтынгу даныя былі толькі па 78 каналам.

⭐️ Толькі 9 каналаў маюць ахоп каля 1млн+ праглядаў — на іх прыходзіцца 53% аглядаў ад агульнай колькасці.


Калі будзеце выкарыстоўваць гэтую інфу – прашу дадаваць спасылку на мой канал 🌝

Пра памылкі, удакладненні пішыце ў каменты*

🏒 Хакейны топ
⚽️ ТОП-156 белфутбольных клубаў
⚽️ Футбольны Д1
⚽️ Футбольны Д2
⚽️
Футбольны Д3
⚽️ non-ліга і нябесная ліга
⚽️ Дынаміка падпісак
⚽️ Апытанка ТГ-аўтараў
⚽️
Ахопы белфутклубаў

#статыстыка


✈️ Хто найлепшы ў беларускім спартыўным Telegram за красавік-2023: беларускамоўны навінавы партал 😇

🙏 Падтрымаць канал праз Patreon

У топ-10 за месяц па ахопам усіх апублікаваных пастоў уваходзяць:
– 5 хакейных паблікаў,
– 1 букмекер,
– 3 СМІ,
– 1 футбольны паблік.

👀 Чаму рэйтынг складаецца менавіта з 78 каналаў:
1. Усяго ў маёй базе пакуль ёсць 158 тг-каналаў, аднак першы падобны рэйтынг я вырашыў не дэталізаваць і ўзяў толькі тыя каналы, што да 15 траўня 2023 набралі больш падпісчыкаў, чым у мяне (346). Толькі не спяшайцеся адпісвацца, каб трапіць у наступны рэйтынг 🔫 Праз месяц дадам усіх (чэкніце, ці ёсць вы ў спісах у каментах).

2. Больш за 25 даволі буйных каналаў не маюць статыстыкі за пэўны перыяд часу альбо адсутнічаюць у базе by.tgstat.сom. Я ўсіх да(пера)заліў іх, чакаем на апдэйт пад наступны месяц.

3. Яшчэ 56 каналаў не паспеў праверыць, але займуся гэтым, калі пост набярэ як мінімум 1000 праглядаў 😉

Што з цікавага:
🏒 HockeyBY зладзіў цэлую сетку каналаў (Экстралига,
Сборные, Высшая лига,Kids) і нядрэнна ганяе па ёй свае матэрыялы.

📈 Спіс з 78 каналаў згенерыраваў 22 000 000+ праглядаў на 160 000 падпісчыкаў.

😢 Навоша, Athletes for Freedom, Котики про футбол, Теннисный Балабол, Хоккейная варка, Белорусский гандбол вельмі слаба выкарыстоўваюць свой патэнцыял, бо ў каналаў шмат падпісчыкаў, аднак бракуе кантэнту.

⚽️ Футбольныя інсайдары за апошні месяц вельмі праселі па праглядам. Магчыма, дагаварнякі ў белфутболе ў траўні узварушаць гэтую сітуацыю.

Калі будзеце выкарыстоўваць гэтую інфу – прашу дадаваць спасылку на мой канал 🌝

Пра памылкі, удакладненні пішыце ў каменты*

🏒 Хакейны топ
⚽️ ТОП-156 белфутбольных клубаў
⚽️ Футбольны Д1
⚽️ Футбольны Д2
⚽️
Футбольны Д3
⚽️ non-ліга і нябесная ліга
⚽️ Дынаміка падпісак
⚽️ Апытанка ТГ-аўтараў
⚽️
Ахопы белфутклубаў

#статыстыка


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
не рэклама

🙏 Падтрымаць канал праз Patreon


Ёсць тут тыя, хто вядзе падлік сваіх наведаных матчаў, гульняў, паядынкаў?

Для вас на тым самым канале пра Notion выйшла відэа, якое дапаможа разабрацца і зрабіць першыя крокі ў дадатку праз вельмі рэлевантную тэму: Як зрабіць гiсторыю свайго спартыйнага заўзятарства у Notion

💬 І цяпер гэта можна рабіць не толькі футбольным граундхоперам: дададзены яшчэ і хакей, баскетбол, гандбол і шмат іншых разделаў.

💬 Як запаўняць шаблон інфармацыяй аб вашых любімых камандах, матчах, турнірах і не толькі.

💬 Некалькі цікавых гісторый пра Цмокі, Крумкачы, Пропуск тура і Саню Івуліна

😘 Зразумела, што ўсё гэта на беларускай мове: https://youtu.be/_s483X-cpm4 📼

🙏 Падтрымаць канал праз Patreon


💲 Нядаўна найбуйнейшыя беларускія букмекеры абвясцілі аб супрацоўніцтве з еўрапейскімі топамі.

🙏 Падтрымаць канал праз Patreon

Maxline апублікаваў серыю пастоў пра пагадненне з англійскім «Манчэстар Юнайтэд», а Betera цяпер будзе працаваць з італьянскім «Ювентусам». І гэта ў не самы просты для вядзення бізнесу 2023-ы год!

Я паспрабаваў разабрацаа, што прынясуць беларускім кампаніям і заўзятарам такія калабы. Але знайшоў праблему.
❗️ Усё выглядае так, што ў Манчэстэры аб супрацы з Maxline нічога не ведаюць. Дакладней, не ведалі.

🔥🔥🔥 Вось, што мне стала вядома пасля адпраўкі ліста ў МЮ і іх бэцінгавага партнёра: https://telegra.ph/Belaruskі-bukmeker-abyavіў-pra-pagadnenne-z-topavym-klubam-Eўropy-Ale-zdaecca-shto-gehta-fehjk-03-30

СПОЙЛЕР: «Манчэсцер» пачынае расследаванне і прыме адпаведныя меры»

⚽️ ТОП-156 белфутбольных клубаў
⚽️ Футбольны Д1
⚽️ Футбольны
Д2
⚽️ Футбольны Д3
'https://t.me/beganych/80b2' /ba href=https://by.tgstat.com/uz/channel/@beganych/804 rel='nofollow'brel='nofollow/b/a'>⚽️ non-ліга і нябесная ліга
⚽️ Дынаміка падпісак
⚽️ Апытанка ТГ-аўтараў


✈️ Як спрацавалі беларускія футбольныя клубы* у Telegram за мінулы год.

🙏 Падтрымаць канал праз Patreon

Лідар па колькасці падпісак «Дынама Брэст» робіць найменшую колькасць допісаў у параўнанні з канкурэнтамі – таму і сярэдні ахоп аднаго паста амаль удвая большы, чым у мінскіх аднаклубнікаў.

Колькасць актыўных чытачоў у канале (ERR) большая за 100% у клубаў з маленькай аўдыторыяй – праз рэпосты ў іншыя суполкі збіраецца трафік большы, чым у асабістых каналах.

«Рух» і «Гарадзея» – клубы, якіх ужо не існуе як футбольных каманд, але каналы засталіся. Калі ў гарадзейскім яшчэ з'яўляюцца допісы, то берасцейцы збіраюць трафік выключна на старым кантэнце.

*Інфармацыя здабытая праз сэрвіс by.tgstat.сom, але ў базе даступная інфармацыя толькі па 12 клубах з 39. На будучыню дадаў усе клубы, таму праз год можна будзе пасачыць за больш поўным рэйтынгам 👏

🏒 Хакейны топ
⚽️ ТОП-156 белфутбольных клубаў
⚽️ Футбольны Д1
⚽️ Футбольны Д2
⚽️
Футбольны Д3
⚽️ non-ліга і нябесная ліга
⚽️ Дынаміка падпісак
⚽️ Апытанка ТГ-аўтараў

#статыстыка

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.