Арт Вандроўня


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


АРТ Вадроўня - клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, лекцыі, онлайны

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Сябры, на заўтра яшчэ маецца троху месцаў на найцікавейшую аўтарскую вандроўку ў Кобрын! Далучайцеся!


Набліжэнне dan repost
У пятніцу 22 ліпеня а 19:00 запрашаем адпачыць у Парку Горкага, падчас шпацыру з Вольгай Абразцовай.

Часцей за ўсё гіды Набліжэння расказваюць пра тыя раёны, з якімі ў іх ёсць асабістыя ўспаміны і эмацыянальныя сувязі. Дзяды, бабулі і бацькі Вольгі жылі побач з Паркам Горкага, таму расповеды будуць ілюстраваныя фотаздымкамі з сямейных альбомаў.

Падчас экскурсіі вы даведаецеся:
- як бавілі вольны час менчукі;
- дзе назіраюць за зоркамі;
- дзе танчылі пад дуду;
- дзе запускалі паветраны шар;
- дзе каталіся на роварах і каньках;
і шмат чаго яшчэ.

📍Сустракаемся ля цэнтральнай брамы парка Горкага (вул. Фрунзе 2/9)

💰 Вандроўка праводзіцца за ахвяраванні. Вы самі вызначаеце суму падзякі экскурсаводу і арганізатарам. Загадзя ўдзячныя за Вашую падтрымку!

Запіс на вандроўку не вядзецца, проста прыходзьце.

Да сустрэчы! З падтрымкай, Набліжэнне


Адукацыйныя zoom-лекцыі dan repost
Cябры, запрашаем Вас на 3-хмесячны онлайн zoom курс лекцыяў "Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да 1918 года" . Лекцыі будуць праходзіць цягам восені 2022-га года.

Аўтар і вядоўца курсу: кандыдат гістарычных навук Андрусь Унучак, колішні супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі Навук, вядоўца відэапраектаў “Проста гісторыя” і “Героі беларускай гісторыі”.

Гэты курс распавядзе пра гістарычны шлях нашай краіны і народу, сістэматызуе веды пра найбольш значныя падзеі і галоўных асобаў нашай гісторыі.

Заняткі будуць праходзіць онлайн, адзін раз на тыдзень па серадах.

Час правядзення: з 20.00 да 21.30.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/285EUTeBeY89rj9K9


Сябры, у панядзелак 18 ліпеня прапануем вам разам схадзіць у Нацыянальны мастацкі музей на куратарскую экскурсію "Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе", якая сканчаецца напрыканцы наступнага тыдня.

Пачатак экскурсіі ў 17-30.

Рэгістрацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/covbN4SQFwZkq48c8

Уваходны квіток на выставу з экскурсіяй — 12 руб.

Колькасць наведнікаў абмежаваная!

Беларускія абразы, сакральная мастацкая спадчына XVII ст. упершыню прадстаўлены ў такім маштабным выставачным праекце.

Больш за 120 абразоў, створаных у другой палове XVI, на працягу ўсяго XVII і на мяжы XVII–XVIIІ стст., прадаставілі на выставу чатыры беларускія музеі: Нацыянальны мастацкі музей, Музей старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і Магілёўскі абласны краязнаўчы музей. Сярод гэтых твораў ёсць як вядомыя шэдэўры – гонар музейных збораў старажытнабеларускага мастацтва, так і значная колькасць абразоў, якія раней не былі вядомыя шырокаму колу гледачоў.


Адукацыйныя zoom-лекцыі dan repost
Запрашаем на 2-хмесячны онлайн zoom курс гутарковай беларускай мовы, які дапаможа вам перайсці на беларускую ды пачаць актыўна і свабодна карыстацца роднай мовай. Заняткі будуць праходзіць па чацвяргах цягам верасня і кастрычніка (апошні - напачатку лістапада) 2022-га года.

Аўтар і вядоўца курсу: выкладчык і пісьменнік Аляксей Шэін, стваральнік курсаў беларускай мовы “Моваведа”.

У курсе плануецца 10 заняткаў, якія будуць праходзіць у фармаце групавога коўчынгу. Без складанай тэорыі, толькі актыўная практыка. Будуць хатнія заданні, якія натхняць вас размаўляць па-беларуску.

У выніку курсу ўдзельнікі атрымаюць лексічную базу, неабходную для камунікацыі на пабытовыя тэмы, а таксама досвед актыўнага беларускага маўлення.

Час правядзення заняткаў па чацвяргах: з 20.00 да 21.30.

Заняткі паводзяцца на платформе zoom.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/stdGudhQ4LCt6xk96


Сябры, у суботу 23 ліпеня Арт Вандроўня запрашае Вас у аўтарскую вандроўку "Кобрын Траўгута. На Княжую гару за Божым дарам" з экскурсаводкай Таццянай Хамянковай, ураджэнкай Кобрына.

Запіс ды больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/xHJz36tUfEXVpCyu9

Маршрут вандроўкі: Менск - Кобрын - аграсядзіба "Княжая гара" (Ляхчыцы) - Хабовічы - скансэн "Божы дар"(Ляскова) - Буховічы - Яромічы - Менск

З савецкіх часоў Кобрын асацыяваўся з імем расейскага палкаводца Суворава, што між іншага жорстка падаўляў паўстанне Касцюшкі, але мы адкрыем для сябе іншы Кобрын - уласна Касцюшкаў, РамуальдаТраўгута і брата Адама Міцкевіча Аляксандра.

У падарожжы нас будзе суправаджаць Юрый Барысюк - гісторык, кобрынскі краязнаўца, аўтар кнігі "Рамуальд Траўгут - рыцар зямлі Палескай". Мы наведаем ягоную аграсядзібу ды некалькі іншых цікавых мясцінак у наваколлі Кобрына з цэрквамі ды нават з мясцовым скансэнам і з шыкоўным музеем Траўгута.


Адукацыйныя zoom-лекцыі dan repost
Сябры, у аўторак 12 ліпеня запрашаем вас на бясплатны анлайн-zoom-семінар ТОП-5 ПАМЫЛАК У ВЫМАЎЛЕННІ ПА-БЕЛАРУСКУ з выкладчыкам і пісьменнікам Аляксеем Шэіным, шматгадовым аўтарам і вядоўцам курсаў беларускай мовы.

Ці даводзілася вам сустракацца з такім: “У нашей учительницы белорусский язык звучал грубо”? Ці наадварот: “У вас такая прыгожая беларуская мова!”

Чаму ў адных мова гучыць так, што рэжа вуха, а ў іншых – ліецца, як песня?

Рэч у тым, што навучыцца гаварыць па-беларуску — гэта не толькі ведаць “беларускія словы”. Гэта яшчэ і правільна іх вымаўляць.

Што рабіць, каб наша вымаўленне было правільным і прыгожым? Для гэтага трэба ведаць асноўныя правілы і пазбягаць галоўных памылак.

Вось пра гэта мы і пагаворым на нашым вэбінары. А таксама замацуем веды на практыцы.

Для рэгістрацыі на вэбінар запоўніце гугл-форму: https://forms.gle/AT3ShmA9xNShodJe6

Пачатак а 20-й гадзіне. Удзел бясплатны, але пры жаданні пасля вэбінару можна будзе нешта заданаціць вядоўцу і яго камандзе.


Набліжэнне dan repost
У пятніцу 8 ліпеня а 19:00 запрашаем адпачыць у Парку Горкага, падчас шпацыру з Вольгай Абразцовай.

Часцей за ўсё гіды Набліжэння расказваюць пра тыя раёны, з якімі ў іх ёсць асабістыя ўспаміны і эмацыянальныя сувязі. Дзяды, бабулі і бацькі Вольгі жылі побач з Паркам Горкага, таму расповеды будуць ілюстраваныя фотаздымкамі з сямейных альбомаў.

Падчас экскурсіі вы даведаецеся:
- як бавілі вольны час менчукі;
- дзе назіраюць за зоркамі;
- дзе танчылі пад дуду;
- дзе запускалі паветраны шар;
- дзе каталіся на роварах і каньках;
і шмат чаго яшчэ.

📍Сустракаемся ля цэнтральнай брамы парка Горкага (вул. Фрунзе 2/9)

Апранайцеся згодна з надвор’ем, бярыце з сабой ваду, парасоны і добры настрой.

💰 Вандроўка праводзіцца за ахвяраванні. Вы самі вызначаеце суму падзякі экскурсаводу і арганізатарам. Загадзя ўдзячныя за Вашую падтрымку!

Запіс на вандроўку не вядзецца, проста прыходзьце.

Да сустрэчы! З падтрымкай, Набліжэнне


Сёння спаўняецца 140 год нашаму класіку і прароку Янку Купалу (Івану Дамінікавічу Луцэвічу). З гэтай нагоды наш цудоўны экскурсавод, гісторык, музейшчык Павал Каралёў - навуковы супрацоўнік музея Янкі Купалы ў Менску - сёння ўвечары праводзіць ажно 2 экскурсіі! Далучайцеся!


Куфар старажытнасцяў dan repost
У гэты чацер (7 ліпеня) ў музеі Янкі Купалы вяду дзве куратарскія экскурсіі.
18.00 Пра гумар "Купала і Колас. Досціпы ад класікаў". Запрошаны госць Марыя Міцкевіч - унучка Якуба Коласа.

19.30 пра загадку гібелі Янкі Купалы "Не забудзе цябе край".

Уваходны квіток на першую выставу каштуе 3 рублі, на другую 6 рублёў.
❗️Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +37529 316-04-08 або па гарадскім нумары 3955766
‼️Колькасць месцаў абмежаваная

Вы даведаецеся:
🙂 Як Купалу і Коласа парадыравала моладзь і што з гэтага выйшла;
😀 чаму Колас хацеў узначаліць "грыбное міністэрства";
😉 чаму на адной з цэнтральных сценаў выставы хамут;
🤭 Дазнаецеся пра запамінальнае першае знаёмства Купалы і Коласа;
😆і навошта будавала "віленскія барыкады" ад Купалы Канстанцыя Буйло.

На выставе пра гібель Купалы, Вы пачуеце ўсе версіі таго здарэння, успаміны сяброў Купалы. Таксама Вы ўбачыце рарытэты з той самай гасцініцы, дзе абарвалося жыццё паэта.

Адрас музея: вул. Купалы, 4. Музей Янкі Купалы.
Чакаем Вас


Сябры, у суботу 9 ліпеня Арт Вандроўня працягвае серыю вандровак-даследванняў глыбіннай душы Беларусі з экскурсаводкай Вольгай Абразцовай. Гэтым разам мы прапануем выправіцца на Случчыну ды Любаншчыну.

Разыначкай нашага падарожжа будзе свята традыцыйнай народнай стравы “У Пласток на квасок”. Гаспадарыць на свяце збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры Сяргей Выскварка.

Прыкладны маршрут экспедыцыйнай вандроўкі: Менск - Замосце - Слуцк - Смольгава - Любань - Пласток - Менск

Запіс на вандроўку ды іншая інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/ScHMpd25iCN9FKxj6

Як адчуць жывую традыцыю беларускай вёскі? Дзе паслухаць іх апавяданні і народныя песні, у якіх уся глыбіня нашай гісторыі? Выправіцца на свята-фэст традыцыйнай народнай стравы гэтай вёскі “У Пласток на квасок”, які штогод арганізоўваюць самі мясцовыя жыхары.

Акрамя фэсту ды экскурсіі мы зробім яскравыя фота з Салігорскімі тэрыконамі і Любанскімі крэйдавымі кар’ерамі.


Сябры, у панядзелак 4 ліпеня прапануем вам разам наведаць літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, дзе ў 18.30 адбудзецца куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі "50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа".

Аб рэдкіх фотапартрэтах класіка распавядзе куратарка праекту, галоўная захавальніца фондаў музея, праўнучка Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч.

Таксама будзе прысутнічаць унучка Якуба Коласа і Янкі Маўра, шматгадовая даследчыца жыцця і творчасці сваіх знакамітых дзядоў Марыя Міцкевіч.

Уваходны квіток на выставу - 3 рублі. Рэгістрацыя на экскурсію праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/3smhgME5YkCfWt2o9

Музей Якуба Коласа ў Менску знаходзіцца па адрасе вул. Акадэмічная, 5.

Сардэчна запрашаем!


Набліжэнне dan repost
Запрашаем у пятніцу 1 ліпеня а 19:00 знайсці “Мастацтва ў горадзе” з Марыяй Пастуховай

"Пані выконвае ролю кабачка". Такое меркаванне мастака Осіпава аб Невядомай са знакамітага нацюрморта Хруцкага.
А як вы лічыце? Згодныя? Цяжка адказаць?
Тады мы запрашаем на пошукі адказаў!

Мы даведаемся:
⁃ Як выяўляецца паблік-арт у самым нечаканым месцы ў Менску. Там, дзе, здаецца, акрамя ампіру нічога няма.
⁃ Якія мастакі выявілі свой талент у Менску і затым паказалі яго ўсяму свету.
⁃ Навучымся заўважаць дэталі і знаходзіць цікавае.
⁃ Нас чакаюць пошукі і адкрыцці, цікавыя гісторыі і роздумы.

📍 Сустракаемся а 19:00 каля Мастацкага музея (вул. Леніна, 20)
Працягласць ~2 г.

Нашыя дабрачынныя шпацыры, накіраваныя ў першую чаргу для знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаваннем сваёй культуры і падтрымкі адно аднаго ў няпростыя часы.

💰Па сваім жаданні і магчымасцям, на прыканцы экскурсій вы можаце аддзячыць Набліжэнню.

Запіс на вандроўку не вядзецца, проста прыходзьце.

Да сустрэчы. З падтрымкай, Набліжэнне


Куфар старажытнасцяў dan repost
Купала. 12 адкрыццяў.
У бліжэйшы чацвер у 18:30 сустракаемся ў Купалавым доме ў рамках праекта "Купала. 12 адкрыццяў"
Сустрэчу правядзе вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Павел Каралёў
80 гадоў таму не стала Янкі Купалы, але таямніца яго смерці дагэтуль не раскрыта. Павел Каралёў распавядзе пра той загадкавы вечар, прадставіць малавядомыя факты, успаміны сучаснікаў
Кошт квіткоў:
6,00 - дарослыя
4,50 - студэнты
❗️Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 29 316-04-08
‼️Колькасць месцаў абмежаваная


🎶📚 Фэст "Цімкавіцкія вытокі" ў гонар Кузьмы Чорнага пад Капылём

25 чэрвеня музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на свята “Цімкавіцкія вытокі” з нагоды дня нараджэння Кузьмы Чорнага (а споўнілася б яму 122 гады).

Імпрэза адбудзецца на яго радзіме ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна.

Вас чакаюць:
👉 канцэрт ад беларускіх гуртоў;
👉 экскурсіі па музею з чаяваннем “Каля самавара Кузьмы Чорнага”;
👉 прэзентацыя віртуальнай выставы пра Кузьму Чорнага;
👉 батлейка;
👉 спектаклі па ягоных творах;
👉 гульні, кірмаш ды мноства іншых забаў.

Падрабязнасці глядзіце па спасылцы.

Уваход вольны!

Калі вам няма як даехаць з Мінску, то можна замовіць трансфер Мінск-Цімкавічы-Мінск. Кошт - 30 рублёў (у маршрут уключана аглядавая экскурсія па Капылю).

Папярэдні запіс абавязковы па тэл. +375 (17) 363-94-65 альбо (44)7302409 (Алена)

📆 Дата: 25 чэрвеня
⏰ Час: з 15.00
📍Месца: вёска Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобл.


Літаратурнае падарожжа з Мінска на Ушаччыну

Нагадваем, што 25 чэрвеня, у суботу, літаратурны музей Петруся Броўкі кліча ў традыцыйнае літаратурнае падарожжа “1.1.1” на Ушаччыну.

ДЭДЛАЙН падачы заявак – 24 чэрвеня!

Вандроўка прымеркавана да дня нараджэння Петруся Броўкі і прысвечана творцам-землякам: Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну.

Вас чакаюць бацькоўскія хаты: Рыгора Барадуліна – ва Ушачах, Васіля Быкава – у Бычках, Петруся Броўкі – у Пуцілкавічах.

ПРАГРАМА:
👉7.45 Збор удзельнікаў на паркоўцы паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ЖК “Маяк Мінска” (ст. метро “Усход”).
👉 Наведванне “Крыніцы паэтаў”, дзе па дарозе на Ушаччыну заўсёды спыняліся Пятрусь Броўка, Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў.
👉 Наведванне дома Рыгора Барадуліна.
👉 Наведванне г.п. Ушачы. Узнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка “Мой край азёрны…”, прысвечанага Году гістарычнай памяці і дню нараджэння П.Броўкі.
👉 Ускладанне кветак да магілы Рыгора Барадуліна.
👉 Наведванне Сядзібы-музея Васіля Быкава.
👉 Наведванне Хаты-музея Петруся Броўкі.
👉 Ускладанне кветак да помніка маці Петруся Броўкі Алены Сцяпанаўны.
👉 20.00 Адпраўленне аўтобуса на Мінск.

Кошт – 30 рублёў (аплата толькі наяўнымі). Дадаткова на месцы аплочваецца наведванне экспазіцыі Сядзібы-музея Васіля Быкава – 1,41 рублі наяўнымі (уваход на тэрыторыю музея – вольны).

Каб напоўную атрымаць асалоду ад вандроўкі, неабходна мець пры сябе:
1. Добры настрой.
2. Кубак, каб піць з крыніцы.
3. Талерку з лыжкай, каб паесці суп па-ўшацку.
4. Кветкі (з крамы, з поля, з лецішча) для ўскладання на магіле Р.Барадуліна і ля помніка А.Броўка.
5. Вершы П.Броўкі, Р.Барадуліна, урыўкі з прозы В.Быкава, якія вам даспадобы.
6. Вада, бутэрброды (калі забылі — можна набыць у мясцовай кулінарыі танную выпечку, а ваду набраць з крыніцы).
7. Рэпеленты (камары ў Пуцілкавічах вельмі любяць свежаніну).

Запісацца можна па спасылцы ўнізе альбо па тэлефоне 8 (017) 342-09-81

https://docs.google.com/forms/d/16ZimIDmTeaEUqdbI2M6i1AcNC7BXasiOBrYFj_VeAHk

📆 Дата: 25 чэрвеня
⏰ Час: з 7.30 да 20.00 (час мясцовы)
📍Месца: Мінск - Ушаччына


Куфар старажытнасцяў dan repost
Ого! Колькі усяго цікавага падрыхтавалі ў бліжэйшыя выходныя, 25-26 чэрвеня, валанцёры ў Сёмкаве (пад Мінскам). Прапануюць усім ахвотным адзначыць 250 год з часу заснавання мясцовага палаца. У праграме наступныя экскурсіі:
- па зорным небе (будзем вывучаць зоркі над палацам 👀🌙),
- батанічная экскурсія ☘️ ;
- арніталагічная (будзем вывучаць мясцовых птушак)🐦;
- тэатралізаваная экскурсія;
- фотавыстава;
- экалагічная экскурсія 🐌;
- псіхалагічны трэнінг;
- і нават катанне на конях і вярблюдах.🐫
А яшчэ напярэдадні ладзіцца навуковая канферэнцыя.

І ўвогуле у гэтыя выходныя валанцёры адкрываюць экасцежку з адпаведнымі стэндамі.
Усё гэта неверагодна крута!
Задача - прыцягнуць увагу да помніка архітэктуры 18 ст. (Сёмкаўскай сядзібы).
Таму абавязкова наведайце гэтую мясцінку. Ад мінскай кальцавой гэта ўсяго 10 кіламетраў.
Падрабязней тут: https://semkava.planetabelarus.by/#syennyashni-stan

Галоўны ініцыятар усяго працэсу: Таццяна Хамянкова;
Аўтар афішаў: Марыя Каралёва

Выбірайце сваё! На любы густ! А можна і ўсё


Набліжэнне dan repost
У суботу 11 чэрвеня а 13:10 запрашаем вас у падарожжа з Мінска ў Беларусь (Заслаўе) з Вольгай Абразцовай.

На вандроўцы мы:
- даведаемся, чаму чыгуначная станцыя ў Заслаўі носіць назву "Беларусь";
- узгадаем падзеі на старой "рыжскай" мяжы;
- пашпацыруем старажытным местам Рагнеды і Ізяслава;
- пабачым царкву 16-га стагоддзя і даведаемся яе гісторыю;
- убачым Эрмітаж, уявіце сабе (!);
- даведвемся пры чым тут Сымон Будны, Ян Глябовіч і Антоні Пшаздзецкі;
І шмат іншага!

Пасля заканчэння экскурсіі можна самастойна наведаць выставу мастачкі Анастасіі Балыш у гісторыка-краязнаўчым музеі

📍Пачатак экскурсіі а 13:10
Старт з перона станцыі Беларусь (Заслаўе)

Як дабрацца:
🚅 Цягнік гарадскіх ліній са станцыі Мінск-Пасажырскі а 12:30
🚌 Маршруткі 499 (АВ Цэнтральны) ці 406 (ст.м.Пушкінская), праезд да прыпынку Вакзал (ідзе ~45 хв.)

💰Экскурсія праводзіцца за данаты (вольныя ахвяраванні). Так вы можаце аддзячыць Набліжэнню.

Запіс на вандроўку не вядзецца, проста прыязджайце.

Да сустрэчы. З падтрымкай, Набліжэнне


Моўны курс з Аляксеем Шэіным dan repost
Сябры, у аўторак 14 чэрвеня запрашаем вас на анлайн-zoom-семінар па стварэнні асабістага плана чытання беларускай літаратуры з вядомай даследчыцай, настаўніцай, пісьменніцай Ганнай Севярынец.

Пачатак а 20-й гадзіне. Рэгістрацыя і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форм: https://forms.gle/56pZXuARjkPLiSoa7

Што з даволі немалой беларускай літаратурнай спадчыны трэба абавязкова прачытаць кожнаму беларусу? А што дадаткова пачытаць пажадана? У якой паслядоўнасці пабудаваць свой план чытання беларускай літаратуры? І што па-беларуску можна знайсці з Вашага ўлюблёнага літаратурнага жанру? На ўсе гэтыя пытанні паспрабуе адказаць нашая вядомая вядоўца спадарыня Ганна ў гэтым семінары.

У выніку семінару будзе створаная суполка, якая пачне чытаць і абмякоўваць прачытанае, а спадарыня Ганна па магчымасці зможа перыядычна далучацца да абмеркавання.

19 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

979

obunachilar
Kanal statistikasi