Наша Ніва dan repost
‼️«Нашу Ніву» аштрафавалі на 8700 рублёў — за 20 старонак, надрукаваных на прынтары
У чым сутнасць справы: два разы на год Рэдакцыя «Нашай Нівы» друкуе 20 папяровых асобнікаў газеты, каб адправіць іх у Мінінфарм і іншыя ведамствы. Такая рассылка — патрабаванне закона. Асобнікі — гучна сказана, бо кожны з іх уяўляе з сябе ўсяго толькі аркуш А3, надрукаваны з двух бакоў. Рассылаюцца гэтыя лісты бясплатна. Рэдакцыя нідзе іх не прадае. Даход — 0 рублёў!
Каб пакараць «НН», работнікі падатковай інспекцыі трэба было, каб кошт «прадметаў адміністратыўнага правапарушэння» перавысіў 40 базавых велічыняў. Таму яны сталі лічыць цану прынтара HP, на якім друкаваліся старонкі. Яму 21 год! Але падатковая інспекцыя вырашыла, што ён каштуе 963 рублі — узялі новы прынтар-сканер-копір «Ксеракс». Усё адно не дацягвае да патрэбнай сумы! Тады дадалі ноўтук «Тошыба» 2012 года. У нейкім каталогу ён адлюстраваўся з цаной 545 рублёў і пазнакай, што «тавару няма ў продажы» — проста таму, што ніхто ўжо не гандлюе настолькі старой тэхнікай.
Пры гэтым, паводле заканадаўства, і прынтар, і ноўтбук — не прадмет правапарушэння, а сродак вырабу. Таму іх кошт увогуле не мае сэнсу лічыць. Але якая розніца, калі трэба пакараць СМІ?
* * *
Страціць 8700 рублёў на пустым месцы — сур’ёзны ўдар для прадпрыемства, на якое і так ідзе ціск з усіх бакоў.
Нагадаем, што за апошні месяц нашы выданні «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» выгналі з «Белсаюздрука», «Белпошты», «Белкнігі» і «Акадэмкнігі» — кожны знайшоў падставу.
Але што зробіш — «Наша Ніва» сплаціць штраф са сваіх даходаў, аднак мы просім чытачоў ахвяраваць грошы на заробкі журналістаў. Гэтыя сродкі пойдуць на аплату працы.
Падтрымаць «Нашу Ніву» можна двума спосабамі:
— Зрабіць пералічэнне праз АРІП з любой беларускай карткі: Благотворительность, общественные объединения — Просветительские, культурно-досуговые — Сородичи. Альбо нумар паслугі 4346851.
— Праз Клуб Нашай Нівы — Club.nn.by. Трэба ўвайсці праз сацсеткі ці гмэйл, выбраць Гібкі план і любую суму.