Таксама ў гэты дзень год таму, 4 жніўня 2021, супрацоўнікамі былі затрыманы адразу некалькі прадстаўнікоў “ЕўраБеларусі”: Уладзімір Мацкевіч, Таццяна Вадалажская, Улад Вялічка і Аксана Шэлест. Вялічку і Шэлест выпусцілі ў той дзень, Мацкевіч і Вадалажская былі змешчаны на Акрэсціна, адкуль Вадалажская будзе адпушчана праз 10 дзён. Мацкевіч у зняволенні дагэтуль, не так даўно, у чэрвені яму быў абвешчаны вырак у 5 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Зараз ён знаходзіцца ў Магілёве - горадзе, які ўжо на першым месцы ў Беларусі па колькасці палітняволенных, нават у Менску менш.
Ад Мацкевіча шмат матэрыялаў у сеціве, яго справы і працы заслугоўваюць увагі тых, хто спрабуе сістэмна зразумець Беларусь. Сёння адмыслоўца хацеў бы звярнуць увагу на тую думку Мацкевіча, з якой калісьці і пачалося нашае знаёмства, я маю на ўвазе сваё засваенне Мацкевіча. Гэтую думку спадар метадолаг не аднойчы прамаўляў у тых ці іншых формах публічна, яна часта з’яўлялася ў яго публіцыстычных матэрыялах: неабходнасць працы над памылкамі.
Калі не вядома, што трэба рабіць, можна пачаць з таго, што рабіць не трэба. Упэўнены, у кожнага ёсць штосьці, што адразу з’яўляецца ў думках на моманце “што я раблю не так?”, таму прыклад прыдумайце сабе самі. Звычайна людзям не вельмі падабаюцца тыя, хто ім кажа, што яны робяць не так, пачынаюцца эмацыйныя абарончыя рэакцыі. Але можна ісці іншым шляхам: заклікаць людзей самастойна вызначыць, што яны робяць не так. Менавіта такое пытанне Мацкевіча калісьці выключыла адмыслоўца са стану слухача публічнай дыскусіі і пераключыла яго ў стан самакапання (тым разам усё скончылася без самасуду).
Так пачалося маё знаёмства з беларускім філосафам і метадолагам, цяпер палітзняволеным Уладзімірам Мацкевічам.
Калі зацікавіў кавалачак пра працу над памылкамі - вось тут той маналог Мацкевіча цалкам. Невялякі, але досыць насычаны, так бы мовіць, на аматара.
#Маскальская_мова_прабачце #Беларуская_глыбіня #Мацкевіч #Палітвязні