Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
Палітвязняў, якія адбываюць пакаранне, ізноў асудзілі. На гэты раз за здзек над дзяржаўным сцягам
У судзе Жлобінскага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе аб здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370 КК РБ). На лаве падсудных — двое мясцовых жыхароў: палітвязні Ілля Патрушаў і Віктар Шмігельскі. У сакавіку ім ужо прысудзілі па тры гады калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Жлобіне пасля выбараў.
Згодна з матэрыяламі абвінавачвання, у верасні 2020 года Патрушаў і Шмігельскі знялі з аддзялення «Белпошты» дзяржаўны сцяг і зайшлі ў бліжэйшы двор, дзе «працягвалі абразлівыя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўнага сімвала».
Суддзя Наталля Качалава прызнала іх вінаватымі і прызначыла па аднаму году «хіміі» кожнаму. Па сукупнасці пакаранняў, палітвязням прысудзілі два гады і восем месяцаў калоніі. Такім чынам, да ранейшага пакарання дадалося яшчэ два месяцы калоніі.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3lY8bhE