Tarpeda Miensk


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Sport


Tarpeda nazaŭždy!

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Sport
Statistika
Postlar filtri


На знак памяці пра забітых братоў...


​​ЗАЯВА ФК ТАРПЕДА (МЕНСК) ДАТЫЧНА АПОШНІХ КАЛЯСПАРТЫЎНЫХ ПАДЗЕЯЎ

Сябры!

ФК Тарпеда (Менск) заяўляе, што ў сувязі з апошнімі каляспартовымі падзеямі прыпыняе свой удзел у Чэмпіянаце г. Менска па футболе.

Мы ня можам і ня мусім мірыцца з тым беззаконьнем, якое творыцца навокал: цкаваньне школы плаваньня Аляксандры Герасімені, 15-цідзённы арышт Алёны Леўчанкі па сфальшаванай справе, дыскваліфікацыя ГК Віцязь-Леон за выказваньне сваёй грамадзянскай пазіцыі, пагрозы ў бок іншых падпісантаў звароту спартоўцаў – сорам і ганьба тых, хто прыймаў такія рашэньні.

Мы ганарымся ўсімі спартоўцамі, якія годна праходзяць праз ціск, не здаюць сваіх пазіцыяў і ня здраджваюць сваім прынцыпам.

Дзякуем супернікам за ўсе праведзеныя матчы і заклікаем іншых далучацца да кампаніі спартовай і грамадзянскай салідарнасьці.

Верым, што наступныя чэмпіянаты ва ўсіх відах спорту будуць праводзіцца ў Беларусі выключна па прынцыпах Fair-Play.


ЧЭМПІЯНАТ МЕНСКА.

Хто: Тарпеда - Акадэміка
Дзе: вул. Маякоўскага, 127/3 (стадыён фк мінск)
Калі: пятніца, 25.09.2020, 20:00

Прыходзьце, браТы і сёсТры!


ЧЭМПІЯНАТ МЕНСКА.

Хто: Тарпеда - Альфа
Дзе: пр. Пераможцаў, 22 (поле № 12)
Калі: чацьвер, 10.09.2020, 18:30

Прыходзьце, браТы і сёсТры!


1/4 КУБКА МЕНСКА. ДРУГАЯ ГУЛЬНЯ

Хто: Тарпеда - Ураджайная
Дзе: пр. Пераможцаў, 22 (поле #7)
Калі: серада, 02.09.2020, 18:45

Прыходзьце, браТы і сёсТры!


1/4 КУБКА МЕНСКА

Хто: Тарпеда - Ураджайная
Дзе: пр. Пераможцаў, 22 (поле № 9)
Калі: чацьвер, 27.08.2020, 19:00

Прыходзьце, браТы і сёсТры!


NEXTA Live dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
‼️Момент убийства Александра Тарайковского. Герой идёт с поднятыми вверх руками на карателей — те попросту его расстреливают.




​​Новы тыдзень - новая гульня!

У чарговым туры Чэмпіяната Менска граем зь лідарам – "Ураджайнай"!

Прыходзьце падтрымаць нашых гульцоў у складаным матчы!

Чацвер, 06.08.2020, 19:30, пр. Пераможцаў, 22!




ПЛАТФОРМА ГОЛОС | новости dan repost
Давайте срочно объединяться! Сейчас в «Голосе» более 600 тысяч избирателей – но нужны миллионы❗

6,8 миллиона граждан Беларуси решают исход выборов. Чтобы получить достоверную статистику об исходе голосования, на платформе должно быть большинство.

Мы ставим цель – 4 миллиона избирателей.

Только так узнаем, как на самом деле проголосует Беларусь 9 августа.

✔ Вы уже зарегистрировались и ждёте дня выборов, чтобы сфотографировать свой заполненный бюллетень и отправить на платформу? ❗Расслабляться рано: ваша помощь нужна прямо сейчас.

7️⃣ дней осталось, чтобы пригласить в «Голос» миллионы белорусов.

Каждый, кто уже зарегистрировался или прямо сейчас делает это, может рассказывать о платформе всего 5 людям в день и объяснять, для чего нужен «Голос», помогать регистрироваться семье, друзьям и близким.

5️⃣ человек в день – это легко. Говорите с друзьями, коллегами, знакомыми, делайте посты в соцсетях!

5️⃣ сообщений со ссылкой на «Голос» контактам в telegram или viber займут пару секунд

5️⃣ минут нужно, чтобы зарегистрировать родственника, у которого нет смартфона. Подсказка: создать для него новый аккаунт в telegram на вашем устройстве или помочь зарегистрироваться через web-версию.

И напоминайте всем: ❗фотографировать бюллетень можно

В государственных СМИ сейчас звучит: фотографирование бюллетеня законом не предусмотрено. «Не предусмотрено» - не означает «запрещено». А если нет запрета - избиратель может фотографировать, если захочет. Не потеряйте эту важную информацию, когда будете рассказывать о "Голосе".❤

#уНасЕстьГолос
#мычестныелюди


​​Чарговы чацьвер – і чарговая гульня.

Пасьля двух параз і нічыі з аўтсайдэрам настрой быў: падтрымаць – ды й годзе! Ніхто асабліва не разьлічваў на перамогу, але... Выніковыя 4:1 і выдатная гульня нашай каманды!
Настрой што ў гульцоў, тое й у фанатаў быў шыкоўным, моманты ля брамы суперніка ўзнікалі адзін за адным (каля трох момантаў сам-насам на рэалізавалі), надвор'е таксама спрыяла. Адзіны мінус – на Бангалор пасьпелі пасьпяваць толькі пад Litesound ;)
За каманду нарэшце ў чэмпіянаце дэбютаваў Макс Шкураценка, які ўжо напачатку першага тайма забіў гол (першы і шмат у чым вырашальны па гульні). Чорна-белая моладзь не разгубілася і падтрымала імпэт Макса ў добрым тарпедаўскім стылі.

Шчыра дзячым трэнера Алега Расацкаго і ўсіх гульцоў за файныя эмоцыя, што яны нам падаравалі!

Усіх з перамогай! Усім Тарпеда!


​​Наступная - чацьвертая - гульня Тарпеда ў Чэмпіянаце Менска.

Чарговы супернік - Аўтагазмаркет.

Чакаем усіх неабыякавых!
"Наперад, клюб, каханы мой!"

Чацьвер, 30.07.2020, 19:30, пр. Пераможцаў, 22!


​​Учора адбылося лёсаваньне Кубка Менска

У 1/8 фінала адбудуцца 2 матчы (намінальна хатні і намінальна ў гасьцёх), у якіх Тарпеда сустрэнецца з камандаю “Ураджайная”.

Час і мейсца матчаў будуць вядомыя пазьней.

Нагадаем, пераможца Кубка Менска трапляе ў гульні Кубка Беларусі


​​Чарговая гульня Тарпеда ў Чэмпіянаце Менска!

Граем з аўтсайдэрам – "Метэорам".
Прыходзь i падтрымай чорна-белых!
Гэты разам — у адрозненнi ад першых матчаў каманды — час футболу досыць зручны. Чакаем усіх прыхільнікаў нашага клуба.

Чацвер, 23.07.2020, 19:30, пр. Пераможцаў, 22 (натуральнае поле)!


​​Чацвер 16.07.2020

Другая гульня Тарпеда ў чэмпіянаце сталіцы з "Фаварытам".

Блізу 15 тарпедонаў на сектары і зноўку браты з Жодзіна.
Увесь матч нашая моладзь выглядала больш тэхнічнай за суперніка. І калі мы вялі 2:1 здавалася,што перамога вінна быць нашай, але нескарыстаныя моманты ля чужой брамы + недапушчальныя памылкі ў абароне і як вынік – параза 2:3.
Добрая тэндэнцыя ёсць (забілі першыя мячы), гульня ёсць, будзе і вынік.

Усім Тарпеда!


​​Увага, чорна-белыя!

Як паведамлялі раней – наш склад узмацніўся! У складзе менскага Тарпеда папаўненьне! Ды шчэ якое!

Вялікая імавернасьць, што ў чацвер у чорна-белай цішотцы з літарай "Т" на полі зьявіцца Максім Шкураценка!!!

Вітаем, Макс!


​​Другая гульня ў Чэмпіянаце Менска па футболе сярод аматарскіх камандаў!

Першая скончылася няўдала, але ўсё толькі пачынаецца.
У перапынаку між гульнямі каманда ўзмацнілася і ўсе мы чакаем пазітыўнай гульні.

Наступны супернік – менскі "Фаварыт".

Запрашаем усіх заўзятараў Тарпеда і прыхільнікаў аматарскага алдскульнага футбола наведаць гульню і атрымаць добрыя эмоцыі ад выдатнай атмасферы на матчы.

Чацвер, 16.07.2020, 18:00, пр. Пераможцаў, 22 (штучнае поле)!
Каардынаты GPS: 53.935450, 27.508462


​​​​Чацьвер 02.07.2020

18:00 – першая гульня Тарпеда ў чэмпіянаце сталіцы.
Каля 30 тарпедонаў на сектары + колькі братоў з Жодзіна + простыя заўзятары з сем'ямі і дзецьмі. На працягу ўсяго матча прыемная атмасфера і самаадданая гульня нашай моладзі. Нажаль, з-за некаторых памылак суддзі, а таксама з-за таго, што каманда была сабрана толькі за пару дзён да матча, атрымалі паразу 0:3. Але нічога, крочым далей, гэта толькі пачатак!

20:50 – фінальная гульня Тарпеда ў аматарскім чэмпіянаце па міні-футболе.
Добра стартуем і першымі адкрывакем лік, але потым гульня пераходзіць пад кантоль супернікаў, якія ў другой палове вырываюць перамогу. Параза 1:3 і другое месца.
Нягледзячы на не самыя ўдалыя вынікі ў гэты дзень — атрымалі вельмі прыемныя эмоцыі ад даўгачаканых гульняў.
Дзякуй ўсяім, хто прыйшоў! Усім Тарпеда, БраТва!


​​Добрая навіна!

Чэмпіянат Менска па футболе сярод аматарскіх камандаў стартуе ўжо заўтра!
У Чэмпіянаце бяруць удзел 10 камандаў: «Тарпеда», «Дынама-Living Air», «Альфа», «Ураджайная», «Метэор», «Фаварыт», «Акадэміка Космас», «Энэргетык-БДАТУ», БАТЭ і «Аўтагазмаркет».
Гульні чэмпіяната пройдуць у 1 кола. Пераможца трапляе ў Кубак Беларусі.

Акрамя таго, удзельнікі чэмпіяната Менска разыграюць Кубак, уладальнік якога трапляе ў Кубак рэгіёнаў УЕФА.

Першая гульня: чацьвер, 02.07.2020, 18:00, пр. Пераможцаў, 22 (штучнае поле)

І ў стартавай гульні чэмпіяната наш ход – Е5!

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

47

obunachilar
Kanal statistikasi