Радыё Свабода — Беларусь dan repost
96,75% апытаных плятформай «Голас» беларусаў падтрымалі Каардынацыйную раду
Больш за 522 000 беларусаў на плятформе «Голас» станоўча адказалі на пытаньне: «Ці прызнаяце вы Каардынацыйную раду прадстаўніком грамадзкасьці ў дыялёгу зь дзяржавай?»
504 000 апытаных — ці 96,75% — падтрымалі статус КР, 1,25% адказалі адмоўна, 2% не змаглі адказаць.
У паведамленьні Каардынацыйнай рады з гэтай нагоды гаворыцца:
«Давер беларусаў, якія прымалі ўдзел у галасаваньні, быў відаць з самага пачатку, але цяпер лічбы кажуць самі за сябе. Паўмільёна галасоў, атрыманых за некалькі дзён, — дастаткова, каб заяўляць пра народнае прызнаньне (для параўнаньня, нават для правядзеньня рэфэрэндуму патрэбная згода 450 тысяч чалавек). Дзякуй усім беларусам, якія выказалі падтрымку!»