НАВУМЧЫК dan repost
Падобна, заявы, што ў жніўні 2020-га беларуская нацыя канчаткова палітычна сфармавалася, былі пасьпешнымі. 80% супраць Лукашэнкі яшчэ нічога ў гэтым сэнсе не азначалі, — у 1994 80% былі супраць Кебіча.
А важна тое, што значная частка насельніцтва працягвае падтрымліваць інтэграцыю з краінай, кіраўніцтва якой нават ня лічыць беларусаў асобным народам. Я ужо не кажу, што надзвычай жорсткія масавыя рэпрэсіі фактычна вітаюцца Крамлём (калі ўвогуле не былі ім інсьпіраваныя).
І гэта не выклікае адэкватнай ацэнкі нават у тых, каго прынята называць “новымі лідэрамі”. Калі летась ўвосень такое яшчэ можна было патлумачыць тактычным разьлікам, дык досьвед году пацьвердзіў, што спадзяваньне на Маскву — марная справа (а я б дадаў, што і небясьпечная).
Гэта ўсё роўна, як бы пасьля нападу Пуціна на Ўкраіну там лічылі Расею сяброўскай краінай і жадалі інтэграцыі зь ёй.
Якая тут палітычная спеласьць?
Урок 1994 году, калі праімперскія настроі Лукашэнкі ня сталі “стоп-сігналам” для большасьці выбаршчыкаў, не асэнсаваны. Значыць, нацыі давядзецца прайсьці праз куды больш страшныя выпрабаваньні, перш чым яна ў поўнай ступені ўсьвядоміць свае сапраўдныя інтарэсы.